Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменаванняў новым вуліцам і перайменаванні вуліцы Гандлёвай у г. Мінску

Решения 25-го созыва № 294/18/25 - 17 марта 2010
На падставе часткі сёмай артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкоўвання Рэспублікі Беларусь" Мінскі гарадскі савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Надаць праектуемай вуліцы № 13 у мікрараёне "Сокал" на ўчастку каля вуліцы Кірэева імя Героя Савецкага Саюза Грызадубавай В.С. і надалей называць яе "вуліцай Грызадубавай" (улицей Гризодубовой);

  2. Надаць праектуемай вуліцы, якая з'яўляецца працягам вуліцы Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага - Адоеўскага, імя Ефрасінні Полацкай і надалей называць яе "вуліцай Ефрасінні Полацкай" ("улицей Ефросиньи Полоцкой");

  3. Перайменаваць вуліцу Гандлёвую ў вуліцу Зыбіцкую і надалей называць яе "вуліцай Зыбіцкай" ("улицей Зыбицкой").

  4. Дадзенае рашэнне падлягае афіцыйнаму апублікаванню ў газеце "Мінскі кур'ер".

  5. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016