Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні назваў новым вуліцам, безназоўным могілкам і пераназванні вуліцы Камунальная набярэжная ў г. Мінску

Решения 26-го созыва № 48/4/26 - 22 сентября 2010
На падставе часткі сёмай артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь" Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць праектуемай вуліцы ў межах вуліц Адэскай, Лазо, Ушакова, Катоўскага, Чалюскінцаў імя Героя Савецкага Саюза Лівенцава Віктара Ільіча і надалей называць яе "вуліца Лівенцава" ("улица Ливенцева");

  2. Прысвоіць праезду ў 11-м квартале жылога комплекса "Радужны" (малапавярховая забудова ў межах вуліц Піянерскай, Ціхай, завулка Ціхага) назву "Салаўіны" і называць яго надалей "завулак Салаўіны" ("переулок Соловьиный").

  3. Прысвоіць безназоўным могілкам у межах вуліцы Чэрвякова і Старавіленскага тракту назву "Мінскія брацкія ваенныя могілкі 1914 - 1918 гг." і называць іх надалей "Мінскія брацкія ваенныя могілкі 1914 - 1918 гг." ("Минское братское военное кладбище 1914 - 1918 гг.").

  4. Пераназваць вуліцу Камунальная набярэжная ў Траецкую набярэжную і называць яе надалей "Траецкая набярэжная" ("Троицкая набережная").

  5. Дадзенае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце "Минский курьер".

  6. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016