Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні назвы новай Вуліцы ў г. Мінску

Решения 26-го созыва № 106/6/26 - 19 января 2011
На падставе часткі сёмай артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь" Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць новай вуліцы на ўчастку ад вуліцы Машынабудаўнікоў да вуліцы Інжынернай назву "Свіслацкая" і надалей называць яе "вуліца Свіслацкая" ("улица Свислочская");

  2. Дадзенае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце "Минский курьер".

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Даведка-абгрунтаванне
да рашэння Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
"Аб прысваенні назваў новай вуліцы і праектуемай
станцыі Мінскага метрапалітэна ў г. Мінску"

На 6-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў прынята рашэнне аб прысваенні наступных назваў:

новай вуліцы на ўчастку ад вуліцы Машынабудаўнікоў да вуліцы Інжэнернай надаць назву "Свіслацкая" і надалей называць яе "вуліца Свіслацкая" ("улица Свислочская");

праектуемай станцыі 1-й лініі Мінскага метрапалітэна на Брэсцкай шашы каля вёскі Шчомысліца надаць назву "Шчомысліца" і надалей называць яе "станцыя метро Шчомысліца" ("станция метро Щёмыслица").

Прапановы аб прысваенні назваў новай вуліцы і праектуемай станцыі Мінскага метрапалітэна ў г. Мінску для азнаямлення насельніцтва і збору водгукаў жыхароў горада былі надрукаваны ў газетах "Минский курьер" і "Вечерний Минск". Заўваг і іншых прапаноў ад жыхароў горада не паступала.

Прынята адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама.

Прыняцце дадзенага рашэння не будзе ўплываць на змяненне велічыні даходаў-расходаў насельніцтва горада, дэфіцыту бюджэту і бюджэтаў пазабюджэтных фондаў.

Умовы Інструкцыі аб парадку прыняцця рашэння па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска, зацверджанай рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 12.03.2008 № 127 "Аб найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска", вытрыманы.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016