Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў вуліцам ў г.Мінску

Решения 26-го созыва № 232/15/26 - 13 июля 2012
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Праектуемай вуліцы № 1 ад вуліцы Ціміразева да Праектуемай вуліцы № 3 прысвоіць найменне вуліца Княгінінская і надалей называць яе «вуліца Княгінінская» («улица Княгининская»);

  2. Праектуемай вуліцы № 2 ад вуліцы Ціміразева да вуліцы 4-е Кальцо прысвоіць найменне вуліца Камайская і надалей называць яе вуліца Камайская» («улица Камайская»);

  3. Праектуемай вуліцы № 3 ад вуліцы Ціміразева да вуліцы 4-е Кальцо прысвоіць найменне вуліца Мястраўская і надалей называць яе «вуліца Мястраўская» («улица Мястровская»);

  4. Праектуемай вуліцы № 5 ад вуліцы Праектуемай № 1 да вуліцы Нарачанскай прысвоіць найменне вуліца Ільянская і надалей называць яе «вуліца Ільянская» («улица Ильянская»);

  5. Праектуемай вуліцы № 5 ад вуліцы Рагачоўскай да мясцовага праезду каля спартыўнага комплексу «Уручча» прысвоіць найменне вуліца Герояў Сталінграда і надалей называць яе «вуліца Герояў Сталінграда» («улица Героев Сталинграда»);

  6. Праезду паміж вуліцамі Акадэміка Купрэвіча і Францыска Скарыны прысвоіць найменне вуліца Праграмістаў і надалей называць яе «вуліца Праграмістаў» («улица Программистов»);

  7. Праектуемай вуліцы № 2 у межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева прысвоіць найменне вуліца Акадэміка Карскага і надалей называць яе «вуліца Акадэміка Карскага» («улица Академика Карского»);

  8. Праектуемай вуліцы № 5 у межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева прысвоіць найменне вуліца Юрыя Семенякі і надалей называць яе «вуліца Юрыя Семенякі» («улица Юрия Семеняко»).

  9. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

  10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016