Поиск нормативного документа

  

Аб аптымізацыі i ўдасканаленні сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска на 2003/2004 навучальны год

Решения № 1474 - 22 августа 2003
У мэтах аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Рэарганізаваць наступныя ўстановы адукацыі:
    • пачатковую школу № 216 (вул. Л.Украінкі, 8/3) i сярэднюю школу № 175 (вул. Л.Украінкі, 2) шляхам ix зліцця ва ўстанову адукацыі "Гімназія № 16" з агульнаэстэтычным ўхілам i паглыбленым вывучэннем замежнай мовы да 1 верасня 2003 года;
    • Мінскае ПТВ № 11 лёгкай прамысловасці (вул. Маякоўскага, 123) шляхам далучэння да яго міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна (вул. Рыбалкі, 6), перайменаваўшы ва ўстанову адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 2 лёгкай прамысловасці" да 1 лістапада 2003 года.

  2. Перайменаваць з 1 верасня 2003 года наступныя ўстановы адукацыі:
    • Мінскае ПТВ № 133 машынабудавання ва ўстанову адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 3 машынабудавання";
    • Мінскае ПТВ № 12 бытавога абслугоўвання насельніцтва ва ўстанову адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 4 бытавога абслугоўвання насельніцтва";
    • установу адукацыі "Базавая школа-інтэрнат № 5 для дзяцей-cipoт i дзяцей, якія засталіся без апёкі бацькоў" ва ўстанову адукацыі "Агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 5 для дзяцей-сірот i дзяцей, якія засталіся без апёкі бацькоў";
    • установу адукацыі "Агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 3 для дзяцей-cipoт з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця" (вул. Стаханаўская, 13) ва ўстанову адукацыі "Агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 3 для дзяцей-cipoт i дзяцей, якія засталіся без апёкі бацькоў".

  3. Вывесці з 1 верасня 2003 года з сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска пачатковую школу № 221 (вул. Серафімовіча, 19). Будынак па вул. Серафімовіча, 19 аставіць ў аператыўным кіраванні ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна для далейшага капітальнага рамонту.

  4. Вывесці з 1 верасня 2004 года з сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска вучэбна-політэхнічны цэнтр ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна (вул. Малая, 35), спыніўшы прыём навучэнцаў з 1 верасня 2003 года.

  5. Фінансаванне ўнесеных змяненняў існуючай сеткі ўстаноў адукацыі правесці за кошт сродкаў, прадугледжаных адміністрацыям раёнаў i камітэту па адукацыі Мінгарвыканкома на ўтрыманне ўстаноў адукацыі ў 2003 годзе.

  6. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на старшыню камітэта па адукацыі Мінгарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016