Поиск нормативного документа

  

Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі Л.Украінкі

Решения № 1445 - 22 августа 2003
3 мэтай узмацнення братэрскіх сувязей беларускага i ўкраінскага народаў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Устанавіць мемарыяльную дошку на доме 6 па вул. Куйбышава ў Мінску, дзе жыла i працавала Леся Украінка, з тэкстам наступнага зместу на беларускай i украінскай мовах:
    "У доме, што стаяў на гэтым месцы, у 1898-1901 гг. жыла i працавала вядомая пісьменніца, класік ўкраінскай літаратуры Леся Украінка (1871-1913)";
    "У будинку, що стояв на цьому місці, у 1898-1901 p.p. жила i працювала відома письменниця, класик украінськоі літератури Леся Украінка (1871-1913)".

  2. Камітэту архітэктуры, горадабудаўніцтва i землеўпарадкавання Мінгарвыканкома (Чадовіч A.І.) да 29 жніўня 2003 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 29 жніўня 2003 года аформіць заказ на унітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Літвіновіч І.П.) да 1 лістапада 2003 года, распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі i да 20 студзеня 2004 года вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 24 студзеня 2004 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб i ўстановку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адміністрацыі Савецкага раёна (Пінчук B.I.) прыняць у гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016