Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Філіповіча М.Я.

Решения № 1444 - 22 августа 2003
3 мэтай увекавечання памяці заслужанага ўрача БССР Філіповіча Мікалая Яўстаф'евіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Устанавіць мемарыяльную дошку на доме 27 па вуліцы Захарава, дзе жыў Філіповіч М.Я., з тэкстам наступнага зместу: "У гэтым доме з 1976 па 2000 год жыў ганаровы акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны ўрач БССР Філіповіч Мікалай Яўстаф'евіч".

  2. Камітэту архітэктуры, горадабудаўніцтва i землеўпарадкавання Мінгарвыканкома (Чадовіч А.І.) да 10 верасня 2003 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 10 верасня 2003 года аформіць заказ на унітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Літвіновіч І.П.) да 1 снежня 2003 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі i да 1 сакавіка 2004 года вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 4 сакавіка 2004 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб i ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адміністрацыі Партызанскага раёна (Сямашка П.М.) прыняць у гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016