Поиск нормативного документа

  

Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

Решения № 1652 - 29 сентября 2003
  Зарегистрировано
в Национальном реестре правовых
актов Республики Беларусь
30 сентября 2003г. № 9/2941


У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999г., № 40, 1/371) i ў мэтах пакрыцця затрат транспартных арганізацый, ажыццяўляючых гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Зацвердзіць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро - у памеры 250 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 125 рублёў за адну паездку;
    1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 500 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 250 рублёў за адну паездку.

  2. Права ільготнага праезду на ўcix відах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

  3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

  4. Зацвердзіць кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання, згодна з дадаткам.

  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта" (Сасноўскі У.Г.):

    5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджавання білетнай прадукцыі на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання праз кіёскі Мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялізаваныя білетныя касы, на дыспетчарскіх пунктах, вадзіцелямі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскімі распаўсюджвальнікамі;
    5.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкі масавай інфармацыі i на транспарце;
    5.3. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.

  6. Гандлёвыя арганізацыі, незалежна ад форм уласнасці, распаўсюджваюць білетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унітарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта" дагавораў.

  7. Галоўнаму ўправленню ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (Куляшощ А.Н.) аказваць садзейнічанне камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязі Miнскaгa гарадскога выканаўчага камітэта" ў пытаннях праверкі паўнаты аплаты праезду ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.

  8. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 5 чэрвеня 2003г. № 874 "Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003г., № 66, 9/2703).

  9. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўсжласці на першага намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ярохава М.М.

  10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыяльнага апублікавання.

 

  Дадатак
да рашэння Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
29.09.2003г. № 1652


Кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

  рублёў
№ п\п Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
100% 50% 100% 50%
1. На АД3ІН від транспарту (аўтообус, тралейбус, трамвай, метро) 11 250 5 625 3 950 1 975
2. ЭКСПРЭСНЫ аўтобус 15 000 7 500 5 260 2 630
3. На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус; аўтобус-трамвай; трамвай-тралейбус) 15 000 7 500 5 260 2 630
4. НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) 17 500 8 750 6 140 3 070
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016