Поиск нормативного документа

  

Аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі памяці І.П. Яўнзем

Решения № 1717 - 19 ноября 2002
У мэтах увекавечання памяці выдатнай спявачкі, збіральніцы народных 
песень, педагога, першай заслужанай артысткі БССР, народнай артысткі 
РСФСР Яўнзем Ірмы Пятроўны Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт 
ВЫРАШЫЎ:
1.  Устанавіць на будынку былой Марыінскай гімназіі па вул.К.Маркса,23 
мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:  "Тут, у былой 
Марыінскай гімназіі, з 1906 па 1914 гг. вучылася першая заслужаная 
артыстка БССР Яўнзем Ірма Пятроўна ( 1897-1975)".
2.  Камітэту   архітэктуры,  горадабудаўніцтва  і землеўпарадкавання
Мінгарвыканкома (Чадовч А.І.) да 1 снежня 2002 года вызначыць кан-
крэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай  дошкі  на будынку  былой 
Марыінскай   гімназіі   па вул.К.Маркса,23.
3.  Унітарнаму   прадпрыемству   "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.)
да 1 снежня 2002 года аформіць заказ на унітарным  прадпрыемстве
"Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі
4.  Унітарнаму прадпрыемству «Скульптурны камбінат» (Літвіновіч І.П.) 
да 1 мая 2003 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 1 
верасня 2003 года вырабіць  яе,   архітэктурна-мастацкае  рашэнне  
мемарыяльнай  дошкі  ўзгадніць  з Міністэрствам культуры Рэспублікі 
Беларусь.
5.  Унітарнаму  прадпрыемству  "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.)
да 15 верасня 2003 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.
6. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт 
сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству 
"Мінскгарафармленне".
7.  Адміністрацыі Ленінскага раёна (Грушнік П.П.) прыняць у 
гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку.
8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка 
старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016