Поиск нормативного документа

  

Аб правядзенні фестывалю народнай творчасці "Сузор'е»

Решения № 1865 - 23 октября 2003
  Зарегистрировано
в Национальном реестре правовых
актов Республики Беларусь
12 ноября 2003г. № 9/3017


На паставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2003 г. № 1197 "Аб правядзенні Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня" Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. У межах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня", прысвечанага 60-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў i Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, правесці ў г. Мінску фестываль народнай творчасці "Сузор'е".
     
  2. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" (дадаецца).
     
  3. Зацвердзіць каляндарны план асноўных мерапрыемстваў фестывалю народнай творчасці "Сузор'е", згодна з дадаткам.
     
  4. Фінансавае забеспячэнне i арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы i правядзенні 1-га i 2-гa этапаў фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" ускласці на адміністрацыі раёнаў г. Мінска, 3-га i 4-га этапаў, канцэртаў адкрыцця i закрыцця фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" - на ўпраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (Кураш B.I.), камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (Ціцянкоў M.C.) i дзяржаўную ўстанову "Мінскканцэрт" (Бярнацкі A.M.).
     
  5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Пятрушына М.А.

 

  ЗАЦВЕРДЖАНА
рашэнне Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
23.10.2003 г. № 1865


Інструкцыя аб парадку правядзення фестывалю
народнай творчасці "Сузор'е"

  1. Сапраўдная інструкцыя аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" (надалей - інструкцыя) распрацавана ў сувязі з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" (надалей - фестываль) у межах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня", прысвечанага 60-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў i Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
     
  2. Інструкцыя вызначае мэты i задачы фестывалю, парадак, умовы яго правядзення, падвядзенне вынікаў i заахвочванне ўдзельнікаў фестывалю.
     
  3. Фестываль праводзіцца ў мэтах:
    • павышэння сацыяльнай ролі i ідэйна-мастацкага ўзроўню народнай творчасці, яе ўплыву на развіццё грамадскай i працоўнай актыўнасці насельніцтва г. Мінска;
    • шырокага далучэння працоўных, служачых, моладзі, падлеткаў, дзяцей да заняткаў народным мастацтвам;
    • развіцця ў працоўных калектывах, навучальных, культурна-асветных i пазашкольных установах самадзейных калектываў розных відаў i жанраў народнага мастацтва, гурткоў, студый, майстэрань;
    • удасканальвання сістэмы i абагачэння форм эстэтычнага i мастацкага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, студэнцкай i працоўнай моладзі;
    • арганізацыі вольнага часу жыхароў г. Мінска; абагачэння рэпертуару аматарскіх калектываў творамі высокага ўзроўню народнага мастацтва, беларускіх аўтараў, лепшымі ўзорамі айчыннай i сусветнай мастацкай культуры;
    • павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства i сцэнічнай культуры калектываў народнай творчасці;
    • стварэння спрыяльных умоў для развіцця творчай дзейнасці ў самадзейных мастацкіх калектывах, супрацоўніцтва майстроў прафесійнага i аматарскага мастацтва;
    • падтрымкі творча адораных выканаўцаў, кампазітараў, балетмайстраў, хармайстраў, рэжысёраў i іншых майстроў самадзейнага мастацтва;
    • папулярызацыі лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, відэа, фота i іншых відаў i жанраў нацыянальнага мастацтва.
  4. Фестываль у г. Мінску праводзіцца з кастрычніка 2003 г. па май 2005 г. у чатыры этапы на падставе каляндарнага плана асноўных мерапрыемстваў фестывалю, зацверджанага рашэннем Мінскага гарадского выканаўчага камітэта ад 23 кастрычніка 2003 г. № 1865.
     
  5. У межах фестывалю таксама будуць праведзены традыцыйныя фестывалі i святы: "Не старэюць душой ветэраны", "Яднанне", "Белая Русь", "Мінскі гармонік" i іншыя.
     
  6. У фестывалі могуць прымаць удзел калектывы i асобныя выканаўцы клубных, навучальных, пазашкольных устаноў, агульнаадукацыйных i музычных школ.
     
  7. Удзел "народных", "узорных" калектываў г. Мінска ў 3-м этапе фестывалю разглядаецца як пацвярджэнне ганаровага наймення "народны", "узорны", згодна з пунктам 13 Палажэння аб народным (узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасці у Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь 5 мая 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 44, 8\373), пры ўмове абнаўлення рэпертуару калектываў ва ўстаноўленым парадку. Па выніках прагляду калектывам выдаецца пасведчанне аб пацвярджэнні ганаровага наймення. Калі калектыў, якому надышоў тэрмін пацвярджэння ганаровага наймення "народны", "узорны", не прымаў удзел у фестывалі без уважлівых на тое прычын, пазбаўляецца наймення "народны", "узорны" ва ўстаноўленым парадку.
     
  8. Народныя i ўзорныя калектывы прадстаўляюць праграмы выступленняў:
    • акадэмічныя хары на 30 хвілін (не менш 6 твораў, без суправаджэння);
    • хары народнай песні, фальклорныя ансамблі на 30 хвілін (не менш 4 твораў, без суправаджэння);
    • дзіцячыя харавыя калектывы на 30 хвілін (не менш 3 твораў, без суправаджэння);
    • харэаграфічныя ансамблі на 40 - 50 хвілін;
    • аркестры на 40 хвілін (5 твораў, суправаджэнне для салістаў);
    • тэатры шматактавы спектакль;
    • тэатры малых форм праграму на 1 гадзіну;
    • дзіцячыя тэатры спектакль на 30 - 60 хвілін;
    • выяўленчае мастацтва i дэкаратыўна-прыкладная творчасць выставы.
  9. У рэпертуар калектываў уключаюцца героіка-патрыятычныя творы. Калектывам, якія маюць ганаровыя найменні "народны", "узорны", дазваляецца прыцягваць да ўдзелу ў фестывалі выканаўцаў-прафесіяналаў выключна ў якасці салістаў, у ацэнку калектыву будзе ўключацца толькі суправаджэнне.Выкарыстанне плюсавых фанаграм для хароў i вакальных ансамбляў забараняецца.
     
  10. Для прагляду калектываў i асобных выканаўцаў управлением культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ствараюцца журы па жанрах, якія падводзяць вынікі фестывалю i прапаноўваюць кандыдатуры ўдзельнікаў i арганізатараў фестывалю да заахвочвання.
     
  11. Пры ацэнцы рэпертуараў калектываў i выканаўцаў журы ўлічвае:
    • узровень выканаўчага майстэрства;
    • складанасць рэпертуару;
    • сцэнічнасць;
    • рэжысуру нумароў i праграм;
    • музычнае суправаджэнне;
    • выкананне ўмоў конкурсу.
  12. Па выніках 1-га i 2-га этапаў фестывалю лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы, кіраўнікі калектываў узнагароджваюцца адміністрацыямі раёнаў г. Мінска.
     
  13. Лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў, каштоўнымі прызамі паводле рашэння журы за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне фестывалю.
     
  14. Па выніках агляду-конкурсу "народныя", "узорныя" калектывы паводле рашэння журы ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў, а кіраўнкі - каштоўнымі прызамі.
     
  15. За лепшую арганізацыю i правядзенне фестывалю раёны г. Мінска ўзнагароджваюцца дыпломамі, грашовмі прэміямі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ва ўстаноўленым парадку.
     
  16. Пераможцы фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" будуць рэкамендаваны для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня".
      Дадатак
    да рашэння Мінскага гарадскога
    выканаўчага камітэта
    23.10.2003 г. № 1865

Каляндарны план асноўных мерапрыемстваў
фестывалю народнай творчасці "Сузор'е"

1-ы этап - агляды, конкурсы калектываў народнай творчасці i асобных выканаўцаў, выставы студый выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў раёнах горада кастрычнік 2003 г. - студзень 2004 г.
2-і этап - Дні народнай творчасці, справаздачныя канцэрты, выставы ў раёнах г. Мінска. (Тэрмін выступленняў раёнаў вызначаюцца жараб'ёўкай у кастрычніку 2003 года.) люты - май 2004 г.
3-ці этап - агляды-конкурсы, выставы калектываў народнай творчасці на пацвярджэнне ганаровага наймення "народны", "узорны":  
тэатральныя калектывы кастрычнікк 2004 г. - красавік 2005 г.;
выставы студый выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва кастрычнік 2004 г. - красавік 2005 г.;
музычныя калектывы, ансамблі, аркестры кастрычнік - снежань 2004 г.;
дзіцячыя харавыя калектывы сакавік - красавік 2005 г.;
харавыя калектывы i ансамблі акадэмічнай песні красавік 2005 г.;
харавыя калектывы i ансамблі народнай песні люты 2005 г.;
ансамблі танца сакавік 2005 г.
4-ы этап заключны канцэрт фестывалю "Сузор'е" май 2005 г.
выніковая выстава самадзейных мастакоў i майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва красавік 2005 г.
выніковая выстава фотааматараў, калекцыянераў май 2005 г.

 

 

Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016