Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечаннi памяцi Вуячыча В.Л.

Решения № 72 - 22 января 2004
3 мэтай увекавечання памяцi народнага артыста Беларусi Вуячыча Вiктара Лук'янавiча Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавiць на доме 7 па вул.Я.Купалы, дзе жыў Вуячыч В.Л., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "У гэтым доме жыў народны артыст Рэспублiкi Беларусь Вiктар Вуячыч".

  2. Камiтэту архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання Мiнгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 30 студзеня 2004 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкi мемарыяльнай дошкi на доме.

  3. Унітарнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 30 студзеня 2004 года аформiць заказ на ўнiтарным прадпрыемстве "Скульптурны камбiнат" на выраб мемарыяльнай дошкi.

  4. Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбiнат" (Трыч УЛ.) да 20 сакавiка 2004 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкi да 5 лiпеня 2004 года вырабiць яе. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкi ўзгаднiць з Дзяржауным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Мiнiстэрства культуры Рэспублкi Беларусь.

  5. Унiтарнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне" да 11 лiпеня 2004 года ўстанавiць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткi на выраб i ўстаноўку мемарыяльнай дошкi правесцi за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унiтарнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне".

  7. Адмiнiстрацыi Партызанскага раёна (Сямашка П.М.) прыняць у аператыўнае кiраванне мемарыяльную дошку.

  8. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016