Поиск нормативного документа

  

Аб устаноўцы мемарыяльнага знака

Решения № 169 - 05 февраля 2004
У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 60-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў i Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Устанавіць у архітэктурна-скульптурным комплексе "Мінск - горад-герой" мемарыяльны знак, які ўвекавечвае вайсковыя фарміраванні, што вызначыліся пры вызваленні г.Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны i былі ўдастоены ганаровага наймення "Мінскія", з тэкстам наступнага зместу:

    "Вечная слава доблесным воінам часцей i злучэнняў, якія ўдастоены ганаровага наймення "Мінскія":
    • 1-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны корпус (камандзір генерал-лейтэнант Я.М. Бялецкі);
    • 3-i штурмавы авіяцыйны корпус (камандзір генерал-маёр авіяцыі МЛ. Гарлачэнка);
    • 1-я гвардзейская Маскоўская стралковая дывізія (камандзір палкоўнік П.Ф. Тоўсцікаў);
    • 322-я знішчальная авіяцыйная дывізія (камандзір палкоўнік М.П. Нога);
    • 3-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір падпалкоўнік К.А. Грыцэнка);
    • 4-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір палкоўнік А.А. Лосік);
    • 18-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір падпалкоўнік В.І. Есіпенка);
    • 19-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір палкоўнік Г.А. Пахадзееў);
    • 2-я гвардзейская мотастралковая брыгада (камандзір падпалкоўнік Д.Н. Далганаў);
    • 376-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік Ю.П. Гугуеў);
    • 426-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік П.Д. Юзвак);
    • 427-ы стралковы полк (камандзір маёр А.А. Хадатовіч);
    • 490-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік А.М. Перапяліцын);
    • 611-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік І.В. Садкоўскі);
    • 653-i стралковы полк (камандзір палкоўнік Я.В.Скавародкін);
    • 673-i стралковы полк (камандзір падпалкоўнік К.Д. Даненкаў);
    • 753-i стралковы полк (камандзір палкоўнік Ф.А. Сцебянёў);
    • 758-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік Я.Ф. Маштакоў);
    • 1104-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнк В.Я. Каржавін);
    • 1106-ы стралковы полк (камандзір маёр В.Н. Смоляр);
    • 1158-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік С.Х. Калеснікаў);
    • 1160-ы стралковы полк (камандзір палкоўнік С.В. Еўдакімаў);
    • 1162-i стралковы полк (камандзір падпалкоўнік В.А. Кананенка);
    • 1311-ы стралковы полк (камандзір палкоўнік А.А. Тулупаў);
    • 1313-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік І.Дз.Яравы);
    • 1315-ы стралковы полк (камандзір маёр С.Л. Голубеў);
    • 401-ы гвардзейскі самаходна-артылерыйскі полк (камандзір маёр Ю.М. Сцяпанаў);
    • 1436-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір падпалкоўнік Р.С. Нямковіч);
    • 1496-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір маёр М.С. Барзянкоў);
    • 1500-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір маёр Ц.П. Зотаў);
    • 298-ы артылерыйскі полк (камандзір маёр Ф.Л. Шангарэеў);
    • 896-ы артылерыйскі полк (камандзір падпалкоўнік П.М. Прыходзька);
    • 266-ы мінамётны полк (камандзір падпалкоўнік А.В. Казлоўскі);
    • 1695-ы зенітна-артылерыйскі полк (камандзір маёр М.Я. Серада);
    • 1701-ы зенітна-артылерыйскі полк (камандзір маёр І.М. Цёмны);
    • 1001-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір падпалкоўнік М.М. Нікалаеўцаў);
    • 455-ы мінамётны полк (камандзір маёр Р.Я. Унучка);
    • 80-ы гвардзейскі зенітны артылерыйскі полк (камандзір маёр І.В. Угоднікаў);
    • 233-i знішчальны авіяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік В.В. Краўцоў);
    • 137-ы гвардзейскі знішчальны авяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік В.А. Яманаў);
    • 110-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік МЛ. Гаўрылаў);
    • 352-i знішчальны авіяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік П.І. Хара);
    • 132-i пагранічны полк войск НКУС (камандзір падпалкоўнік А.З. Хмялюк);
    • 28-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён (камандзір маёр К.К. Міхайлаў);
    • 324-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён (камандзір капітан І.І. Нікалаеў);
    • 51-ы асобны матарызаваны сапёрны батальён (камандзір маёр А.М. Мельнікаў);
    • 509-ы асобны сапёрны батальён (камандзір маёр У.С. Славей);
    • 10-ы асобны гвардзейскі матацыклетны батальён (камандзір маёр І.А. Сарокін);
    • 79-ы асобны гвардзейскі матацыклетны батальён (камандзір маёр Т.М. Кавераў);
    • 749-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён (камандзір маёр Я.Ц. Кечка);
    • 121-ы асобны сапёрны батальён (камандзір падпалкоўнік Дз.Ф.Гудым);
    • 783-я асобная рота сувязі (камандзір каштан С.П. Братчыкаў);
    • 273-i мінамётны полк (камандзір падпалкоўнік А.Ц. Пыталёў).

  2. Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 20 лютага 2004 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноукі мемарыяльнага знака ў архітэктурна-скульптурным комплексе "Мінск - горад-герой".

  3. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 20 лютага 2004 года аформіць заказ на ўнітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнага знака.

  4. Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Трыч У.Л.) да 25 чэрвеня 2004 года распрацаваць праект мемарыяльнага знака i да 30 сакавіка 2005 года вырабіць яго. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнага знака ўзгадніць з Дзяржаўным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 25 красавіка 2005 года устанавіць мемарыяльны знак.

  6. Выдаткі на выраб i установку мемарыяльнага знака правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адміністрацыі Цэнтральнага раёна (Папкоў А.І.) прыняць у аператыўнае кіраванне мемарыяльны знак.

  8. Прызнаць страціўшымі сілу рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 3 мая 1990 г. № 147 "Аб устаноўцы мемарыяльнага знака i дшкі" i распараджэнне старшыні Мінскага гародскога выканаўчага камітэта ад 24 лютага 1995 г. № 59 р "Аб устаноўцы мемарыяльнага знака".

  9. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016