Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Азгура З.І.

Решения № 612 - 18 марта 2004
3 мэтай увекавечання памяці народнага мастака СССР i БССР, Героя Сацыялістычнай Працы, скульптара Азгура 3aipa Ісакавіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Устанавіць на доме 13 па пр. Ф.Скарыны, дзе жыў Азгур 3.I., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу "В этом доме жил народный художник СССР и БССР, Герой Социалистического Труда, скульптор Заир Исаакавич Азгур".

  2. Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 30 сакавіка 2004 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 30 сакавіка 2004 года аформіць заказ на ўнітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Трыч У.І.) да 20 чэрвеня 2004 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі i да 25 жніўня 2004 года вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да 1 верасня 2004 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб i ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адміністрацыі Маскоўскага раёна (Дукор Я.М.) прыняць у аператыўнае кіраванне мемарыяльную дошку.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016