Поиск нормативного документа

  

Аб рацыяналізацыі сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска на 2003/2004 навучальны год.

Решения № 1862 - 10 декабря 2002
У мэтах удасканалення сеткі ўстаноў адукацыі горада Мінска, павышэння 
якасці адукацыі, забеспячэння рэалізацыі правоў грамадзян на атрыманне 
рознаўзроўневай агульнаадукацыйнай і прафесійнай адукацыі Мінскі гарад-
скі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
 1. Адкрыць з 1 верасня 2003 года новую сярэднюю агульнаадукацыйную 
школу ў мікрараёне Сухарава-2, 3, 6 і прысвоіць ёй нумар 158.
Вызначыць для вывучэння ў школе-новабудоўлі № 158 англійскую замежную 
мову (з падрыхтоўчага класа).
 2. Адкрыць з 1 верасня 2003 года новую дашкольную установу ў мікрараёне 
Лошыца-2 і прысвоіць ёй нумар 316.
 3. Перайменаваць з 1 верасня 2003 года:
— сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 75 (вул. Свярдлова, 30) з 
архітэктурна-мастацкім ухілам - у архітэктурна-мастацкую гімназію № 15;
— сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 112 (вул. Убарэвіча, 42) - у 
пачатковую школу № 112.
 4. Скасаваць з 1 верасня 2003 года пачатковую школу № 220 (вул. Адзін-
цова, 36). Будынак па вул. Адзінцова, 36 перадаць СШ № 159 (вул. Адзін-
цова, 30) для размяшчэння пачатковых класаў.
 5. Вывесці з сеткі дашкольных устаноў з 1 верасня 2003 года:
— дашкольную ўстанову № 429 (вул. Голубева, 4) упраўлення адукацыі і
па справах моладзі адміністрацыі Маскоўскага раёна. Будынак па вул.
Голубева, 4 перадаць гімназіі № 12 (вул. Голубева, 10) для размяшчэння
пачатковых класаў;
— дашкольную ўстанову № 457 (вул. Мендзялеева, 10) упраўлення адукацыі
і па справах моладзі адміністрацыі Партызанскага раёна. Будынак па вул. 
Мендзялеева, 10 перадаць гімназіі № 5 (вул. Мендзялеева, 14) для раз-
мяшчэння пачатковых класаў.
 6. Перайменаваць з 1 верасня 2003 года:
— дашкольную ўстанову № 360 (вул. Казінца, 72, корп. 4) упраўлення 
адукацыі і па справах моладзі адміністрацыi Кастрычніцкага раёна - у 
дашкольную ўстанову № 360 санаторнага тыпу;
— дашкольную ўстанову № 402 (вул. Голубева, 12) упраўлення адукацыі і
па справах моладзі адміністрацыі Маскоўскага раёна - у дашкольную ўста-
нову № 402 санаторнага тыпу.
 7. Адкрыць з 1 верасня 2003 года на базе дашкольнай установы № 490
(вул.Ляўкова,11) дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Кастрычніцкага раёна.
 8. Перайменаваць з 1 верасня 2003 года спецыяльную агульнаадукацыйную 
дапаможную школу-інтэрнат № 8 (пр. Дэяржынскага, 81) у агульнаадукацый-
ную школу-інтэрнат № 8 для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без
апекі бацькоў.
 9. Камітэту па адукацыі і справах моладзі Мінгарвыканкама (Ціцянкоў
М.С.) да 31 снежня 2002 года з улікам прапаноў адміністрацый раёнаў
падрыхтаваць загад аб адкрыцці (закрыцці) класаў: з паглыбленым выву-
чэннем асобных прадметаў, ліцэйскіх, профільньіх, з павышаным узроўнем
вывучэння прадметаў, з ухіламі, з інтэграваным навучаннем — у межах
прадугледжаных бюджэтных асігнаванняў на гэтыя мэты на 2003 год.
 10. Фінансаванне ўнесеных змен існуючай сеткі навучальных устаноў 
правесці за кошт сродкаў, прадугледжаных адміністрацыям раёнаў на 
ўтрыманне ўстаноў адукацыі ў 2003 годзе.
 11. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на старшыню 
камітэта па адукацыі і справах моладзі Мінгарвыканкама Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016