Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Юшкевіча Я.П.

Решения № 1005 - 20 мая 2004
3 мэтай увекавечання памяці былога начальніка Беларускай чыгункі Яўгена Паўлавіча Юшкевіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Прысвоіць установе адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту" (вул. Сямашкі, 3) імя былога начальніка Беларускай чыгункі Яўгена Паўлавіча Юшкевіча i надалей называць яго ўстанова адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча".

  2. Устанавіць на будынку ўстановы адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту" мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "Установе адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту" просвоена імя выдатнага кіраўніка чыгуначнага транспарту, начальніка Беларускай чыгункі, заслужанага работніка транспарту Рэспублікі Беларусь Яўгена Паўлавіча Юшкевіча".

  3. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 30 мая 2004 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на будынку каледжа.

  4. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В. В.) да 30 мая 2004 года аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.

  5. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Дранец А.В.) да 15 ліпеня 2004 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 12 верасня 2004 года вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  6. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да 15 верасня 2004 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.

  7. Выдаткі на выраб і ўстановку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  8. Адміністрацыі Маскоўскага раёна (Дукор Я.М.) прыняць мемарыяльную дошку ў аператыўнае кіраванне.

  9. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М. А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016