Поиск нормативного документа

  

Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі памяці М.М.Пташука

Решения № 1891 - 18 декабря 2002
3 мэтай увекавечання памяці народнага артыста РЭСПУБЛІКІ Беларусь,
лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, кінарэжысёра Пташука Міхаіла Міка-
лаевіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт В Ы Р А Ш Ы Ў:
 1. Устанавіць на будынку Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства 
"Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" па пр.Ф.Скарыны, 98 мемары-
яльную дошку з тэкстам наступнага зместу:
 "З 1974 па 2002 год на кінастудыі "Беларусьфільм" працаваў выдатны
дзеяч кінамастацтва, народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяр-
жаўнай прэміі БССР, кінарэжысёр Пташук Міхаіл Мікалаевіч (28.1.1943 г.
-26.4.2002 г.)".
 2. Камітэту архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання (Ча-
довіч А.І.) да 25 снежня 2002 года вызначыць канкрэтнае ,месца ўста-
ноўкі мемарыяльнай дошкі на будынку кінастудыі.
 3. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да
25 снежня 2002 года аформіць эаказ на унітарным прадпрыемстве "Скуль-
птурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.
 4. Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Літвіновіч І.П.)
да 1 лютага 2003 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 1
красавіка 2003 года вырабіць яе; архітэктурна-мастацкае рашэнне мема-
рыяльнай дошкі ўзгадніць з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
 5. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 4 
красавіка 2003 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.
 6. Прыняць да ведама, што фінансаванне работ па праектаванню, вырабу
і ўстанаўленню мемарыяльнай дошкі на будынку кінастудыі выканае Рэс-
публіканскае  унітарнае  прадпрыемства  «Нацыянальная  кінастудыя 
"Беларусьфільм".
 7. Кантроль за выкананнем сапрауднага рашэння ўскласці на намесніка 
старшынi гарвыканкама Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016