Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Масленнікава П.В.

Решения № 1359 - 08 июля 2004
3 мэтай увекавечання памяці народнага мастака Беларусі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Масленікава Паўла Васільевіча Mінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавщь на доме 44 па вул. Сурганава, дзе жыў Масленікаў П.В., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "У гэтым доме жыў народны мастак Беларусі лаўрэат Дзяржаунай прэміі Рэспублікі Беларусь, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Павел Васільевіч Масленікаў".

  2. Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 10 ліпеня 2004г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Камунальнаму унігарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 10 ліпеня 2004г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Дранец А.В.) да 30 верасня 2004г. распрацаваць праект мемарыльнай дошкі i да 15 лістапада 2004г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржауным мастацка- экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да 20 лістапада 2004г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб i устаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адмністрацыі Савецкага раёна (Пшчук B.I.) прыняць мемарыяльную дошку у аператыўнае кіраванне.

  8. Кантполь за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М. А.

Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016