Поиск нормативного документа

  

Аб найменаванні i перайменаванні вуліц г. Мінска

Решения № 1520 - 30 июля 2004
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. У былой вёсцы Масюкоўшчына існуючыя найменаванні вул. Цэнтральнай, вул. Падгорнай, якія маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:

    • вул. Цэнтральную ў вул. Масюкоўшчыну і надалей называць яе "вуліца Масюкоўшчына (улица Масюковщина)";
    • вул. Падгорную ў завулак Масюкоўшчына і надалей называць яе "завулак Масюкоішчына (переулок Масюковщина)".

  2. У былой вёсцы Ржавец існуючыя найменаванні вул. Пясочнай, зав. Пясочнага, якія маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:

    • вул. Пясочную ў вул. Ржавецкую і надалей называць яе "вуліца Ржавецкая (улица Ржавецкая)";
    • зав. Пясочны ў зав. Ржавецкі i надалей называць яго "завулак Ржавецкі (переулок Ржавецкий)".

  3. У былым пасёлку Ждановічы вул. Лінейную, якая мае аднолькавую назву ў горадзе, перайменаваць ў вул. Прыдарожную i надалей называць яе " вуліца Прыдарожная ( улица Придорожная)".

  4. Існуючую вул. імя К.А. Ціміразева працягнуць да МКАД i надалей называць яе "вуліца імя К. А. Ціміразева (улица имени К.А. Тимирязева)".

  5. Існуючай вуліцы ў былым дачным пасёлку Зара Рэвалюцыі надаць назву вул. Запруднай (каля яе знаходзіцца біялагічны заказнік "Лебядзіны" з невялікай сажалкай, якая стыхійна ўтварылася пасля правядзення ў 60-я гады XX ст. Паркавай магістралі (пр. Машэрава) i надалей называць яе "вуліца Запрудная (улица Запрудная)".

  6. У былой вёсцы Кунцаўшчына існуючыя найменаванні вул. Садовай. зав. Садовага, вул. Парніковай, вул. Лугавой, вул. Горнай, якія маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:

    • вул. Лугавую ў завулак імя беларускага эпізаатолага (ветэрынарнага доктара), акадэміка Сяргея Мікалаевіча Вышалескага i надалей называць яе "завулак імя Акадэміка Вышалескага (переулок имени Академика Вышелесского)" (побач ужо існуе вул. імя Акадэміка Вышалескага);
    • вул. Садовую ў вул. імя сусветна знакамітага вучонага, пачынальніка беларускай генетыкі i селекцыі, прэзідэнта Акадэміі навук БССР Антона Раманавіча Жэбрака i надалей называць яе "вуліц імя Акадэміка Жэбрака (улица имени Академика Жебрака)";
    • зав. Садовы ў завулак імя акадэміка Жэбрака i надалей называць яго "завулак імя Акадэміка Жэбрака (переулок имени Академика Жебрака)";
    • вул. Горную ў вул. Валожынскую i надалей называць яе "вуліца Валожынская (улица Воложинская)";
    • вул. Парніковую ў вул. Івянецкую (Кунцаўшчына знаходзіцца каля Ракаўскай шашы, якая вядзе да гэтых населеных пунктаў) i надалей называць яе "вуліца Івянецкая (улица Ивенецкая)".

  7. У былой вёсцы Зацань існуючыя найменаванні вул. Цэнтральнай, Садовай, Зоркавай, Лясной, зав. Ляснога, вул. Маладзежнай, Кальцавой, Сонечнай, Ураджайнай, Кветкавай, зав. Кветкавага, вул. Паўднёвай, Дачнай, Лугавой, зав. Лугавога, зав. Заходняга, якія маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:

    • вул. Цэнтральную ў вул. Зацань i надалей называць яе "вуліца Зацань (улица Зацень)";
    • вул. Маладзёжную ў вул. імя Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Мінска Уладзіміра Іванавіча Ермака i надалей называць яе "вуліца цмя У.Г. Ермака (улица имени В.И. Ермака)";
    • вул. Кальцавую ў зав. імя В.Г. Ермака i надалей называць яго "завулак імя В.Г. Ермака (переулок имени В.И. Ермака)";
    • вул. Зоркавую ў вул. Рабінніцкую (у пачатку XX ст. хутар Рабіннік знаходзіуўя непадалёку ад вёскі) i надалей называць яе "вуліца Рабінніцкая (улица Рябинницкая)";
    • вул. Дачную ў вул. Магулянскую (у пачатку XX ст. хутар Магулянка знаходзіўся непадалёку ад вёскі) i надалей называць яе "вуліца Магулянская (улица Магулянская)";
    • вул. Садовую ў вул. Мікалаеўскую (у пачатку XX ст. хутар Мікалаеўка знаходзіўся непадалёку ад вёскі) i надалей называць яе "вуліца Мікалаеўская (улица Миколаевская)";
    • вул. Лугавую ў вул. Зарачанскую i надалей называць яе "вуліца Зарачанская (улица Заречанская)";
    • завулак Заходні ў зав. Зарачанскі i надалей называць яго "завулак Зарачанскі (пер. Заречанский)";
    • вул. Сонечную ў вул. Прыветлівую i надалей называиь яе "вуліца Прыветлівая (улица Приветливая)";
    • вул. Ураджайную ў вул. Стафанаўскую (знаходзіцца на месцы дарэвалюцыйнага ўрочышча Стафанава) i надалей называць яе "вуліца Стафанаўская (улица Стефановская)";
    • вул. Паўднёвую ў вул. Агародніцкую (каля вёскі Зацань яшчэ ў сярэдзше XX ст. знаходзілася некалькі двароў з агульнай назвай "Агароднікі". Агароднікамі раней называлі беззямельных дзяржаўных сялян, якія пасля рэформы графа Кісялёва ў 1830-1850 гады атрымалі ў карыстанне зямлю) i надалей называць яе "вуліца Агародніцкая (улица Огородницкая)";
    • вул. Лясную ў вул. Ашмянскую i надалей называць яе "вуліца Ашмянская (улица Ошмянская)";
    • зав. Лясны ў зав. Ашмянскі i надалей называць яго "завулак Ашмянскі (переулок Ошмянский)";
    • вул. Кветкавую у вул. Гальшанскую i надалей называць яе "вуліца Гальшанская (улица Гольшанская)";
    • зав. Кветкавы ў зав. Гальшанскі i надалей называць яго "завулак Гальшанскі (переулок Гольшанский)".

  8. У былой вёсцы Цнянка існуючыя найменаванні вул. Дзяржынскага, Зялёнай, Прыгараднай i Пушкінскай, якія маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:

    • вул. Дзяржынскага лічыць працягам Даўгнаўскага тракту i надалей называць яе "Даўгінаўскі тракт (Долгиновский тракт)";
    • вул. Зялёную ў вул. імя генерала арміі Аляксея Інакенцьевіча Антонава i надалей называць яе вуліца імя Генерала Антонава (улица имени Генерала Антонова)";
    • вул. Пушкінскую ў вул. імя дзяржаўнага i партыйнага дзеяча Уладзіміра Ігнацьевіча Бровікава i надалей называць яе "вуліца імя У.Л. Бровікава (улица имени В.И. Бровикова)";
    • вул. Прыгарадную ў вул. імя Героя Сацыялістычнай Працы, дзяржаўнага дзеяча Уладзіміра Андрэевіча Мікуліча i надалей называць яе "вуліца імя У.1. Мікуліча (улица имени В.И. Микулича)".

  9. У былой вёсцы Цна існуючыя найменаванні вул. Лугавой, зав. Лугавога, вул. Рабочай, зав. Рабочага, вул. Юбілейнай, Дружнай, Сонечнай, Садовай, зав. Садовага, вул. Зарэчнай, зав. Зарэчнага, вул. Бэзавай, Ціхай, Лясной, Собінава Л.В., зав. Чырвонага, вул. Азёрнай, Кальцавой, Васкрэснай, Мінскай, зав. 2-га Мінскага, якія маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:

    • вул. Рабочую ў вул. Ёдкаўскую (менавіта так называлася яшчэ гадоў 30 таму веска, вядомая з XVI ст. Калісці яна належала знакамітаму беларускаму шляхецкаму роду Ёдкаў) i надалей называць яе "вуліца Ёдкаўская (улица Иодковская)";
    • зав. Рабочы ў зав. Ёдкаўскі i надалей называць яго "завулак Ёдкаускі (переулок Иодковский)";
    • вул. Юбілейную ў вул. Зялёналугскую (у гонар назвы Зялёналугскага сельсавета, цэнтрам якога доугі час была веска Цна-Ёдкава) i надалей называць яе "вуліца Зялёналугская (улица Зеленолугская)";
    • вул. Кальцавую ў вул. Хмарынскую (у гонар суседняй вёскі Цны Хмарынскай, якая знікла ў XX ст.) i надалей называць яе "вуліца Хмарынская (улица Хмаринская)";
    • вул. Лугавую ў вул. Папярнянскую i надааей называць яе "вуліца Папярнянская (улица Папернянская)";
    • зав. Лугавы ў зав. Папярнянскі i надалей называць яго "завулак Папярнянскі (переулок Папернянский)";
    • вул. Дружную ў вул. Ліповую i надалей называць яе "вуліца Ліповая (улица Липовая)";
    • вул. Зарэчную ў вул. Дубаўлянскую i надалей называць яе "вуліца Дубаўлянская (улица Дубовлянская)";
    • зав. Зарэчны ў зав. Дубаўлянскі i надалей называць яго "завулак Дубаўлянскі (переулок Дубовлянский)";
    • вул. Бэзавую ў вул. Курапацкую (па назве навакольных вёсак урочышчаў) i надалей называць яе "вуліца Курапацкая (улиці Куропатская)";
    • вул. Сонечную ў вул. Апалінар'еўскую i надалей называць яе "вуліца Апалінар'еўская (улица Аполинарьевская)";
    • вул. Ціхую ў вул. Малафееўскую (па назве суседніх фальварка Апалінарава i Малафееўка, якія icнавалі ў пачатку XX ст.) i надалей называць яе "вуліца Малафееўская (улица Малофеевская)";
    • вул. Садовую ў вул. Фальваркавую i надалей называць яе "вуліца Фальваркавая (улица Фольварковая)";
    • зав. Садовы ў зав. Фальваркавы i надалей называць яго "завулак Фальваркавы (переулок Фольварковый)";
    • вул. Лясную ў вул. Вясковую i надалей называць яе "вуліца Вясковая (улица Деревенская)";
    • вул. Собінава ў вул. Сядзібную i надалей называць яе "вуліца Сядзібная (улица Усадебная)";
    • зав. Чырвоны ў зав. Сядзібны i надалей называць яго "завулак Сядзібны (переулок Усадебный)";
    • вул. Азёрную ў вул. Докшыцкую i надалей называць яе "вуліца Докшыцкая (улица Докшицкая)";
    • вул. Васкрэсную ў вул. Бельчыцкую (у гонар унікальнага помнік беларускай архітэктуры - Бельчыцкага полацкага манастыра) i надалей называць яе "вуліца Бельчыцкая (улица Бельчицкая)";
    • вул. Мінскую ў вул. Крывіцкую (у гонар старажытнага племя крывічоў) i надалей называць яе "вулща Крывічкая (улица Кривичская)";
    • 2-гi зав. Мінскі ў 2-гi зав. Крывіцкі i надалей называць яго "2-гi завулак Крывіцкі (2-й переулок Кривичский)".

  10. У былым пасёлку Навінкі існуючыя найменаванні вул. Дарожнай, Рабочай, Юбілейнай, Палявой, Зялёнай, Новай, Неўскай, Васільковай, зав. Васільковага, зав. 1-га Васільковага, зав. 2-га Васільковага, вул. Кветкавай, Паркавай, Вясенняй, якія маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:

    • вул. Дарожную лічыць працягам Даўгінаўскага тракту i надалей называць яе "Даўгінаўскі тракт (Долгиновский тракт)";
    • вул. Рабочую ў вул. Навінкаўскую i надалей называць яе "вуліца Навінкаўская (улица Новинковская)";
    • вул. Юбілшейную, якая пралягае ўздоўж Рэспубліканскай псіха-неўралагічнай бальніцы, назваць у гонар выдатнага беларускага вучонага-псіхолага Льва Сямёнавіча Выгоцкага i надаіей называць яе "вуліца імя Л.С. Выгоцкага (улица имени Л.С. Выготского)";
    • вул. Палявую ў вул. Ярашэвіцкую (назва па найменню фальварка Ярашэвічы ў канцы XIX- пачатку XX ст.) i надалей называць яе "вуліца Ярашэвіцкая (улица Ярошевичская)'';
    • вул. Зялёную ў зав. Ярашэвіцкі i надалей называць яго "завулак Ярашэвіцкі (переулок Ярошевичский)";
    • вул. Новую ў вул. Скалінскую (назва па найменню фальварка Скалін ў канцы ХІХ - пачатку XX ст.) i надалей называць яе "вуліца Скалінская (улица Скалинская)";
    • вул. Васльковую ў вул. Марусінскую (назва па найменню фальварка Марусіна ў канцы XIX - пачатку XX ст.) i надалей называць яе "вуліца Марусінская (улица Марусинская)";
    • зав. Baciлькoвы ў зав. Mapyсінскі i надалей называць яго завулак Марусінскі (переулок Марусинский)";
    • зав. 1-ы Васільковы ў зав. 1-ы Марусінскі i надалей называць яго "завулак 1-ы Марусінскі (переулок 1-й Марусинский)";
    • зав. 2-гi Васільковы ў зав. 2-гi Mapyciнскі i надалей называць яго "завулак 2-гi Марусінскі (переулок 2-й Марусинский)";
    • вул. Неўскую ў вул. Браслаўскую i надалей называць яе "вуліца Браслаўская ( уліца Браславская)";
    • вул. Кветкавую ў вул. Ушацкую i надалей называць яе "вуліца Ушацкая (улица Ушачская)";
    • вул. Паркавую ў вул. Лепельскую i надалей называць яе "вуліца Лепельская (улица Лепельская)";
    • вул. Вясеннюю ў вул. Глыбоцкую i надалей называць яе "вуліца Глыбоцкая (улица Глубокская)".

  11. Новай вуліцы РМ-7 у мікрараёне Лошыца-5,6 ад вуліцы Уладзіслава Сыракомлі да вуліцы У.У. Маякоўскага надаць імя беларускага i польскага кампазітара, дырыжора, стваральніка нацыянальнай класічнай оперы Станіслава Манюшкі i надалей называць яе "вуліца імя Станіслава Манюшкі (улица имени Станислава Монюшко)".

  12. Новай вуліцы УМД-8 у мікрараёне Лошыца-4, 5, 6 ад вуліцы Уладзіслава Сыракомлі да вулшы РМ-7 надаць імя беларускага паэта, драматурга, публіцыста i мастака Каруся Каганца (Kзіміра Кастравіцкага) i надалей называць яе "вуліца імя Каруся Каганца (улица имени Каруся Каганца)".

  13. Новай вуліцы УМД-9 у мікрараёне Лошыца-4, 6 надаць імя беларускага мастака, скульптара, этнографа, археолага i педагога Язэпа Драздовіча i надалей называць яе "вуліца ямя Язэпа Драздовіча (улица имени Язепа Дроздовича)".

  14. Існуючы бульвар Луначарскага перайменаваць у бульвар імя народнага артыста СССР i Беларусі Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна i надалей называць яго "бульвар імя Мулявіна (бульвар имени Мулявина)".

  15. Існуючы Камунальны завулак перайменаваць у вуліцу імя народнага архітэктара Беларусі Георгія Уладзіміравіча Заборскага i надаіей называць яго "вуліц iмя Архітэктара Заборскага (улица имени Архитектора Заборского)".

  16. Дзяржаўнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Галоўнае вытворчае ўпраўленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкома" (Васільеў Б.А.) вырабіць аншлагі з назвамі вуліц на беларускай мове ў строгай адпаведнасці з дадзеным рашэннем, а таксама нумарныя знакі на дамы.

  17. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушіна М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016