Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці народнага артыста Беларусі Багатырова А.В.

Решения № 1529 - 04 августа 2004
У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2004 г. № 897 "Аб увекавечанні памяці народнага артыста Беларусі Багатырова А.В." Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Устанавіць на доме 22 па пр. Ф. Скарыны ў г. Мінску, дзе жыў Багатыроў А.В., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "У гэтым доме жыў народны артыст Беларусі, кампазітар i педагог Анатоль Васілевіч Багатыроў".

  2. Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 25 жніўня 2004 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 25 жніўня 2004 г. аформіць заказ на мастацкім ўнітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошккі.

  4. Мастацкаму ўнітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Дранец А.В.) да 25 кастрычніка 2004 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі i да 1 студзеня 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Мінстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да 5 студзеня 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб i ўстановку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адмішстрацыіі Ленінскага раёна (Грушнік П.П.) прыняць мемарыяльную дошку ў аператыўнае кіраванне.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыконкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016