Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці дзяржаўнага i палітычнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Палякова I.Я.

Решения № 1530 - 04 августа 2004
У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2004 г. № 883 "Аб увекавечанні памяці дзяржаўнага i палітычнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Палякова I.Я." Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Устанавіць на доме № 10 па Вайсковаму завулку ў г. Мінску, дзе жыў Палякоў I.Я., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "У гэтым доме жыў дзяржашны i палітычны дзеяч Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Яўцеевіч Палякоў".

  2. Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 15 жніўня 2004 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 15 жніўня 2004 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Мастацкаму ўнітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Дранец А.В.) да 1 кастрычніка 2004 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі i да 23 снежня 2004 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да 25 снежня 2004 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб i ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адміністрацыі Партызанскага раёна (Сямашка П.М.) прыняць мемарыяльную дошку ў аператыўнае кіраванне.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016