Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні назвы вуліцы г. Мінска

Решения № 1531 - 04 августа 2004
3 мэтай выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2004 г. № 363 "Аб перадачы жылога гарадка вайсковай часці 1044 Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў адміністратыўнае падпарадкаванне мінскіх гарадскіх Савета дэпутатаў i выканаўчага камітэта i аб змяненні межаў горада Мінска, Мінскага раёна i Савецкага раёна г. Мінска" Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. У жылым гарадку вайсковай часці 1044 Камітэта дзяржаўнай бяспекі існуючай вуліцы, якая не мае назвы, прысвоіць імя савецкага ваеннага разведчика, камбрыга, Героя Савецкага Саюза Льва Яфімавіча Маневіча i надалей называць яе "вуліца імя Л.Я. Маневіча".

  2. Дзяржаўнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Галоўнае вытворчае ўправленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкома" (Васільеў Б.А.) вырабіць аншлагі з назвай вуліцы на беларускай мове ў строгай адпаведнасці з дадзеным рашэннем, а таксама нумарныя знакі на дамы.

  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016