Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечані памяці двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага І.І.

Решения № 2100 - 15 октября 2004
3 мэтай выканання пастановы Савета Mіністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2004 г. № 1176 "Аб увекавечані памяці двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага І.І." Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць у г.Мінску бюст дзяржаўнага ваеннага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага Івана Ігнатавіча на вуліцы, якая носіць яго імя.

  2. Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.І.) да 10 лістапада 2004 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі бюста.

  3. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 10 лістапада 2004 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб бюста.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Дранец А.В.) да 1 студзеня 2005 г. распрацаваць праект бюста i да 20 красавіка 2005 г. вырабіць яго. Архітэктурна-мастацкае рашэнне бюста ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да 30 красавіка 2005 г. устанавіць бюст.

  6. Выдаткі на выраб i ўстаноўку бюста правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".

  7. Адміністрацыі Фрунзенскага раёна (Кунцэвіч А.Я.) прыняць бюст у аператыўнае кіраванне.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016