
Канец XVIII стагоддзя - 1941 г. Пад скіпетрам рускага цара Мінск атрымаў магчымасць незаўважна, але няўхільна ўваходзіць у ролю беларускай сталіцы. Гэты працэс расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Насельніцтва Мінска трымалася старых традыцый і насцярожана ставілася да новай расійскай улады. У 1802 г. грамадская эліта Мінска прымала з візітам Александра І. Узнікла надзея атрымаць аўтаномію для краю ў межах Расіі з дапамогай асвечанага цара. У канцы 1811 г. гэта пытанне вядомыя прадстаўнікі мясцовай арыстакратыі на чале з Міхаілам Агінскім абмяркоўвалі на сваім з'ездзе ў Мінску. 16 чэрвеня 1812 г. пачалася вайна паміж Расіяй і Францыяй, а ўжо 26 чэрвеня Мінск заняў французскі корпус маршала Даву. Заможныя гараджане віталі французаў як вызваліцеляў ад рускага панавання. Мінск стаў цэнтрам дэпартамента адноўленага Напалеонам Вялікага княства Літоўскага. Адміністрацыйны савет дэпартамента, які складаўся з мясцовай арыстакратыі, забяспечваў парадак у горадзе, але вымушаны быў больш клапаціцца аб забеспячэнні арміі Напалеона рэкрутамі, харчаваннем і фуражом. Мінск стаў цэнтральным правiянцкiм складам і найбуйнейшым эвакуацыйным пунктам для параненых у тыле французскай арміі. Жыхары Мінска пакутавалі не толькі ад пастаянных пабораў і падаткаў, але і ад марадзёрства, якое набыло велізарныя маштабы. Шмат у каго родныя і блізкія змагаліся як на французскім, так і на рускім баку. 17 лістапада 1812 г. у Мінск уступіла расійскае войска, і горад зноў стаў губернскім цэнтрам Расійскай імперыі. Чытаць далей ...
Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 г. уварваннем нямецкіх армій груп "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень" па трох галоўных стратэгічных напрамках, нацэленых на Ленінград, Маскву, Кіеў з задачай за адну кампанію рассячы, акружыць і знішчыць войскі савецкіх прыгранічных акругаў і выйсці на лінію Архангельск-Волга-Астрахань. Галоўнай ударнай сілай Германіі, як і пры нападзе на краіны Заходняй Еўропы, служылі магутныя бранятанкавыя групы. Дзве з іх – 2-я і 3-я былі ўключаны ў склад групы армій "Цэнтр", закліканай стаць галоўным наступальным фронтам, і па адной – у склад груп армій "Поўнач" і "Поўдзень". На вастрыі галоўнага ўдару дзейнасць бранятанкавых груп падтрымлівалася магутнасцю 4-й і 9-й палявых армій, а з паветра авіяцыяй 2-га паветранага флоту. Усяго група армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф. фон Бок) налічвала 820 тыс. чалавек, 1800 танкаў, 14. 300 гармат і мінамётаў, 1680 баявых самалётаў. Гэтым сілам супрацьстаялі войскі Заходняй асобай ваеннай акругі (з 22.06.1941 – Заходні фронт) пад камандаваннем генерала арміі Д.Р.Паўлава, якія мелі ў сваім складзе тры арміі: 3, 4, 10-ю , а таксама 13-ю армію, якая сфарміравалася ў тыле, агульнай колькасцю 672 тыс. чалавек, 2202 танкі, 10. 087 гармат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў, якія прыкрывалі дзяржаўную граніцу працягласцю 470 км. Чытаць далей ...
1945 - 1991 гг. Мінск ляжаў у руінах. Такімі выглядалі яго цэнтр, значная частка Савецкай вуліцы, універсітэцкі гарадок. З 332 прадпрыемстваў ацалелі 19. Акупанты знішчылі 79 школ і тэхнікумаў, 80% жылога фонду. Разграбленню падвергліся Карцінная галерэя, філармонія, Акадэмія навук, Мінская бібліятэка, Белдзяржуніверсітэт, тэатр Оперы і балета, мноства школ, музеяў і г.д. Агульная шкода, нанесеная эканоміцы і культуры горада, склала 6 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.). Чытаць далей ...
Сучаснасць (з 1991 г.) Пачатак трэцяга тысячагоддзя Мінск сустрэў у ліку 273 найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам больш за 1 млн. чалавек, займаючы сярод іх па колькасці гараджан 116 месца. У сталіцы Беларусі пражывае каля 17% насельніцтва краіны. Мінск адносіцца да ліку тых сталічных гарадоў Еўропы, якія ў другой палове 20 стагоддзя мелі найбольш высокія тэмпы росту насельніцтва. У перыяд з 1959 па 2003 гг. колькасць яго жыхароў вырасла амаль у 6 разоў, дасягнуўшы 2 млн. чалавек. Мінск – горад, размешчаны ў самым цэнтры Еўропы. Праз яго стагоддзямі ішлі вядомыя гандлёвыя шляхі. Адзін, паўночна-ўсходні, праз Лагойск, Барысаў, Оршу і Смаленск на Маскву. Другі, паўднёва-ўсходні, праз Слуцк, Валынь прыводзіў у Канстантынопаль. Трэці, заходні, праз Брэст злучаў горад з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Чацвёрты, паўночна-заходні, праз Вільнюс выводзіў да балтыйскіх партоў. Гарадскія ўлады імкнуцца, каб гэтыя гістарычныя шляхі дзейнічалі і ў нашы дні, прычым не толькі тэхнічна, але і як шляхі чалавечых камунікацый. Чытаць далей ...