Аб Мінску

Мінск – горад з амаль тысячагадовай гісторыяй, сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь, месца афіцыйнага знаходжання міждзяржаўных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мінск падзелены на 9 гарадскіх раёнаў. Горад мае свой статут, герб і гімн.

Мінск – гэта горад са старажытнай гісторыяй ...

Упершыню ён згадваецца ў летапісах у 1067 годзе. У 1974 годзе Мінску было прысвоена званне горада-героя ў азнаменаванне заслуг яго жыхароў у барацьбе з фашызмам у ходзе Другой сусветнай вайны.

Знаходзячыся на скрыжаванні стратэгічных шляхоў з Захаду на Усход і з Поўначы на Поўдзень, з Масквы ў Варшаву і з Кіева ў Вільнюс, Мінск з'яўляецца буйным транспартным цэнтрам з некалькімі аўтобуснымі станцыямі, чыгуначным вакзалам, двума аэрапортамі (1 нацыянальны) і сеткай метро.

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызначаецца статус горада Мінска як сталіцы Рэспублікі Беларусь, як галоўнага адміністрацыйнага цэнтра краіны.

Мінск – месца размяшчэння афіцыйнай дзяржаўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў (Урада), Нацыянальнага сходу, Нацыянальнага банка і іншых цэнтральных дзяржаўных органаў, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

Мінск размяшчаецца на паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша, якое мае марэннае паходжанне (утварылася падчас Сожскага абледзянення, апошняга, якое дасягнула гэтай тэрыторыі). Каля горада праходзіць водападзел басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Праз Мінск працякае рака Свіслач, у якую ў межах гарадской рысы ўпадаюць яшчэ шэсць невялікіх рэчак. Усе яны адносяцца да Чарнаморскага басейна. Вышыня над узроўнем мора ў межах горада вагаецца ад 184 да 280 метраў (сярэдняя вышыня над узроўнем мора 220 м.), што, разам з двума надпойменнымі трасамі ракі Свіслач абумоўлівае складаны рэльеф мясцовасці.

Клімат умерана-кантынентальны, са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. Лета цёплае, але не гарачае. Сярэднясутачная тэмпература ў ліпені + 18 ° C. Зіма мяккая, з частымі адлігамі, сярэднясутачная тэмпература ў студзені -7 ° C. Аднак у апошнія гады намецілася выразная тэндэнцыя да павышэння тэмпературы ў зімні перыяд.

Інфармацыя прадастаўлена: Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама
Дата абнаўлення: 04.12.2019
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020