Сімволіка

Герб і сцяг г.Мінска зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012г. № 326 "Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў горада Мінска"


Герб горада Мінска ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога знаходзіцца выява Прачыстай Дзевы Марыі, якая стаіць на сярэбраным воблаку, з паднятымі рукамі ў благаслаўляючым жэсце ў вопратцы чырвона-сіняга колеру, што справа і злева падтрымліваюць два анёлы, якія стаяць на каленях, у сярэбраных вопратках з сярэбранымі крыламі. З двух бакоў над галавой Маці Божай лунаюць два херувімы з сярэбранымі крыламі. Над галовамі Маці Божай, анёлаў і херувімаў – залатыя німбы.
Палажэнне аб гербе г.Мінска, скачаць герб: cdr, 148 kb, gif, 44 kb

 

Сцяг горада Мінска ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1: 1,5, у цэнтры вонкавага боку якога знаходзіцца выява Прачыстай Дзевы Марыі, якая стаіць на белым воблаку, з паднятымі рукамі ў благаслаўляючым жэсце ў вопратцы чырвона-сіняга колеру, якую справа і злева падтрымліваюць два анёлы, якія стаяць на каленях, у белай вопратцы з белымі крыламі. З двух бакоў над галавой Маці Божай лунаюць два херувімы з белымі крыламі. Над галовамі Маці Божай, анёлаў і херувімаў – жоўтыя німбы.
Палажэнне аб сцягу г.Мінска, скачаць сцяг: cdr, 124 kb, gif, 60 kb



Статут горада Мінска: MS Word, 196 Кбархіў zip, 36 Кб
  Гімн г.Мінска зацверджаны рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 24.10.2001 №207 "Аб гімне горада Мінска – Сталіцы Рэспублікі Беларусь"

ПЕСНЯ ПРА MIHCK
Словы I. Панкевiча
Музыка У. Алоўнiкава

Краса беларускага краю
I творчае думкi ўзлет,
Табе сваю песню складаю,
Мой горад герой-патрыёт.

Прыпеў:
Хай удалеч песня мчыцца
Над краiнай дарагой,
Ты спявай, мая сталiца,
Родны сэрцу горад мой.

I паркi твае, i бульвары
Люблю я вячэрняй парой.
Паўсюль закаханыя пары
I шэпат, i смех над ракой.

Прыпеў.

Тваёй ганаруся я славай,
I рады я шчырай душой,
Што ў гэтай красе велiчавай
Ёсць доля i працы маёй.

Прыпеў.

Спампаваць гімн, mp3, 2,13Мб.
Палажэнне аб гімне г.Мінска

 

Дата абнаўлення: 23.01.2019
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020