Пн Аў Ср Чц Пц Сб Нд
 
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

27 мая 2019 → Выданне «Мінск скрозь стагоддзі» атрымала Гран-пры ўсеўкраінскага конкурсу

Кніга-фотаальбом пра Мінск атрымала Гран-пры усеўкраінскага конкурсу «Мастацтва друку», паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Міністэрстве інфармацыі.

Першага месца на конкурсе ўдастоена праца таксама беларускіх спецыялістаў  — «Мая залатая Бенгалія» Рабіндранада Тагора.

Беларусь стала ганаровым госцем II Універсальнай кніжнай выставы-кірмашу «Пошук», у рамках якой адбыўся конкурс «Мастацтва друку». Наша рэспубліка прадставіла больш за 200 выданняў. Гэта кнігі, прысвечаныя Году малой радзімы, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, II Еўрапейскім гульням.

У рамках форуму прайшлі мерапрыемствы «Беларускай рэзідэнцыі»: прэзентацыя экспазіцыйнага стэнда «Украіна-Беларусь: сваяцтва моў, літаратур, культур», вучэбнай літаратуры выдавецтва «Народная асвета», тэматычнай кніжнай выставы. Адбыўся тэлевізійны круглы стол з удзелам выдаўцоў, навукоўцаў-кнігазнаўцаў, бібліятэчных работнікаў дзвюх краін. У Палтаўскім нацыянальным педагагічным універсітэце імя В. Г. Караленка таксама прайшоў Дзень беларускай кнігі.

Беларускія прадстаўнікі прынялі ўдзел у нарадзе кнігавыдаўцоў, прысвечанай актуальным праблемам галіны, а таксама ў праграме «Ваш дзень» Украінскага радыё «Лтава».

На цырымоніі закрыцця выставы беларускай дэлегацыі ўручылі памятнае выданне «Кніга дабра» пра дзяцей сучаснага ваеннага канфлікту ва Украіне.

Падзяку міністра інфармацыі Беларусі ўручылі калектыву Палтаўскай абласной навуковай бібліятэкі імя І.Катлярэўскага, а Ганаровую грамату Міністэрства інфармацыі Беларусі — ідэйнаму натхняльніку выставы Глебу Кудрашову.

 

Для даведкі

II Універсальная кніжная выстава-кірмаш «Пошук», прысвечаная 250-годдзю са дня нараджэння ўкраінскага пісьменніка і асветніка Івана Катлярэўскага, адбылася 23-24 мая. Былі прадстаўлены унікальныя кнігі з фондаў Палтаўскага літаратурна-мемарыяльнага музея І. П. Катлярэўскага, прайшоў усеўкраінскі конкурс «Мастацтва друку».

Навіна прадстаўлена — Агенцтва 'Мiнск-Навiны'

Ctrl

Назад у рубрыку, паведаміць пра памылку



Навіны падобнай тэматыкі

У Мінску адкрылі чарговы смарт-павільён
Сезон стартаваў: у Верхнім горадзе пачалі паказваць фільмы пад адкрытым небам
III Мінскае харавое свята «Спявай, мая сталіца!» праходзіць у Верхнім горадзе 25 мая
У Мінску прайшоў конкурс юных ратавальнікаў
У БДУ прэзентавалі канцэпцыю працы гарадскіх інфакропак
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020