Пн Аў Ср Чц Пц Сб Нд
 
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

28 мая 2019 → У Мінску адкрылі чарговы смарт-павільён

Разумны павільён РУП «Белдрук» адкрыўся 28 мая на вул. Багдановіча каля Свята-Духавога кафедральнага сабора, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

— Гэта ўжо 11-ы па ліку павільён. Яны адрозніваюцца толькі па памерах гандлёвай плошчы —  адзначыў начальнік аддзела маркетынгу РУП «БелДрук» Андрэй Галенчык.

Нагадаем, першы смарт-павільён адкрылі на пр. Пераможцаў у канцы мінулага года. Сёння яны ўжо ўсталяваныя каля кінатэатра «Кастрычнік», ЦУМа, на вул. Кірава, недалёка ад радыётэхнічнага каледжа на скрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. П. Броўкі і ў іншых месцах.

Смарт-павільён — гэта мультыфункцыянальны гандлёвы аб'ект, дзе ёсць магчымасць паразмаўляць на розных мовах з дапамогай анлайн-перакладчыка. А таксама зарадзіць гаджэт, скарыстацца безлімітным Wi-Fi. У перспектыве там можна будзе таксама аплаціць камунальныя паслугі, Купіць квіткі на спектаклі, канцэрты і фестывалі, выбраць падарункавыя сертыфікаты забаўляльных цэнтраў і буйных крам, выклікаць таксі і экстранныя службы, замовіць трансфер у аэрапорт, гасцініцу і за межы горада.

На ўваходнай групе смарт-павільёна размяшчаецца інфаграфіка ў выглядзе абразкоў, якія адлюстроўваюць увесь спектр паслуг і магчымасцяў, а таксама QR-коды, якія дазваляюць імгненна перайсці на афіцыйны сайт прадпрыемства, інтэрнэт-крамы, сацыяльныя сеткі «БелДрук» у Facebook, Instagram, «УКантакце».

У бліжэйшы час «разумны» павільён з'явіцца і ў Белдзяржфілармоніі на месцы газетнага кіёска. Як абяцаюць на прадпрыемстве, падчас адкрыцця кіраўніцтва «БелДрука» раскажа пра далейшыя перспектывах развіцця сваёй рознічнай гандлёвай сеткі ў Мінску.

Фота Паўла Русака

Навіна прадстаўлена — Агенцтва 'Мiнск-Навiны'

Ctrl

Назад у рубрыку, паведаміць пра памылку



Навіны падобнай тэматыкі

Выданне «Мінск скрозь стагоддзі» атрымала Гран-пры ўсеўкраінскага конкурсу
Сезон стартаваў: у Верхнім горадзе пачалі паказваць фільмы пад адкрытым небам
III Мінскае харавое свята «Спявай, мая сталіца!» праходзіць у Верхнім горадзе 25 мая
У Мінску прайшоў конкурс юных ратавальнікаў
У БДУ прэзентавалі канцэпцыю працы гарадскіх інфакропак
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020