Пн Аў Ср Чц Пц Сб Нд
 
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

2 чэрвеня 2019 → У красавіку мінчане сталі зарабляць крыху больш

 

Сярэдняя заработная плата ў сталіцы ў красавіку 2019 г. складала 1 551,7 руб, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў галоўным статыстычным упраўленні горада Мінска.

Нагадаем, у сакавіку работнікам налічвалі ў сярэднім 1 544,5 руб. Рост рэальнай заработнай платы ў параўнанні з красавіком 2018-га склаў 13,8%.

Работнікі бібліятэк, архіваў, музеяў у красавіку атрымлівалі менш за ўсё — 686 рублёў. (689 рублёў па выніках сакавіка). Па-ранейшаму невысокай застаецца зарплата ў занятых даглядам у спецыялізаваных установах і якія прадстаўляюць сацыяльныя паслугі — 698,2 рубля (у сакавіку —676,8). У тройцы самых нізкааплатных апынуліся мінчане, занятыя творчай дзейнасцю і забаўкамі, — 827,6 рубля, у параўнанні з сакавіком іх зарплата ўпала на 16,1 рубля. Не пераступілі ў красавіку парог 900 рублёў і жыхары сталіцы, якія працуюць у сферах адукацыі (875,7 рубля), адміністрацыйных і дапаможных паслуг (863,7 рубля), вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (834,8 рубля).

Як і ў папярэднія месяцы, нязменным лідарам па намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце ў красавіку 2019 г. застаецца сфера інфармацыйных тэхналогій — 5 299,6 рубля.

Таксама па выніках красавіка ў ліку лідараў — спецыялісты, занятыя ў галіне інфармацыі і сувязі. Іх сярэдні заробак — 4 410,3 рубля. Работнікам горназдабыўной прамысловасці налічылі 4 098,3 рубля. Следам у спісе высокааплатных работнікаў ідуць спецыялісты, занятыя страхаваннем, перастрахаваннем і дадатковым пенсійным забеспячэннем, акрамя абавязковага сацыяльнага страхавання, — 2 773,9 рубля, фінансавай і страхавой дзейнасцю — 2 579,9 рубля, аказаннем фінансавых паслуг, акрамя страхавання і дадатковага пенсійнага забеспячэння, - 2 558,9 рубля. Акрамя таго, у лідарах работнікі паветранага транспарту — 2 434,1 рубля.

Нагадаем, намінальную налічаную сярэднямесячную зарплату спецыялісты-статыстыкі вызначаюць дзяленнем налічанай заработнай платы на колькасць працаўнікоў і на колькасць месяцаў у перыядзе. Яна ўключае ў сябе абавязковы страхавы ўзнос работніка і падаходны падатак.

Навіна прадстаўлена — Агенцтва 'Мiнск-Навiны'

Ctrl

Назад у рубрыку, паведаміць пра памылку



Навіны падобнай тэматыкі

Рух транспарту на пр. Дзяржынскага ў чэрвені зменіцца
У Мінску завяршаецца рамонт фасадаў жылых дамоў каля аб'ектаў II Еўрапейскіх гульняў
У Мінску на гэтым тыдні правядуць тры міні-кірмашы вакансій
Новыя рабочыя спецыяльнасці прапануюць асвоіць мінскія каледжы
У Мінску стала больш маршрутак і перавозчыкаў
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020