Пн Аў Ср Чц Пц Сб Нд
 
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

3 чэрвеня 2019 → Новыя рабочыя спецыяльнасці прапануюць асвоіць мінскія каледжы

Больш за 6 700 маладых людзей плануюць прыняць установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінска ў новым навучальным годзе, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

— На ўзроўні ПТА (Дзённая форма) план прыёму складзе 4 784 чалавекі, на ўзроўні ССА (бюджэтная форма) — 1 955, — адзначылі ў Камітэце.

У 2019/2020 навучальным годзе з'явіцца шэраг новых спецыяльнасцяў: ўлічылі патрэбнасць у іх арганізацый-заказчыкаў кадраў. Так, у каледжы швейнай вытворчасці адкрыюць набор на кірунак «аператар сістэм аўтаматызаванага вырабу лекал». У ліцэі № 3 машынабудавання прымуць дзяцей на спецыяльнасць «шліфоўшчык». Асвоіць кірунак «рэстаўратар дэкаратыўных тынковак і ляпных вырабаў» запрашаюць у ліцэі № 7 будаўніцтва, тут жа можна вывучыцца і яшчэ адной новай прафесіі —  «страхар па рулонным даху і па даху з адзінкавых матэрыялаў».

Выпускнікам школ рэкамендуюць таксама звярнуць увагу на спецыяльнасці, некалі забытыя. Вось пералік тых, набор на якія ў новым навучальным годзе аднаўляецца: «аглядчык-рамонтнік вагонаў» (каледж чыгуначнага транспарту); «жылоўшчык мяса і субпрадуктаў», «укладальнік фаршу», «дазіроўшчык медыцынскіх прэпаратаў», «апаратчык шырокага профілю вытворчасці хіміка-фармацэўтычных прэпаратаў» (механіка-тэхналагічны прафесійна-тэхнічны каледж); «машыніст крана аўтамабільнага», «машыніст крана па кіраванні вежавымі кранамі» (каледж мантажных і пад'ёмна-транспартных работ); «аператар аўтаматызаванага раскройнага комплексу» (каледж швейнай вытворчасці);» ізаліроўшчык на тэрмаізаляцыі» (ліцэй № 12 будаўніцтва). Такія кадры зноў запатрабаваныя на рынку працы.

— Дзве новыя спецыяльнасці прапануе таксама Мінскі дзяржаўны каледж электронікі. Навучанне вядзецца на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Так, можна стаць дыпламаваным спецыялістам у галіне праграмуемых мабільных сістэм і ў галіне мікра- і нанаэлектронных тэхналогій — растлумачылі ў камітэце адукацыі.

Навіна прадстаўлена — Агенцтва 'Мiнск-Навiны'

Ctrl

Назад у рубрыку, паведаміць пра памылку



Навіны падобнай тэматыкі

Рух транспарту на пр. Дзяржынскага ў чэрвені зменіцца
У Мінску завяршаецца рамонт фасадаў жылых дамоў каля аб'ектаў II Еўрапейскіх гульняў
У Мінску на гэтым тыдні правядуць тры міні-кірмашы вакансій
У Мінску стала больш маршрутак і перавозчыкаў
У буйных гандлёвых аб'ектах сталіцы 5 чэрвеня пройдуць акцыі, прысвечаныя ЗЛЖ
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020