Пн Аў Ср Чц Пц Сб Нд
 
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

3 чэрвеня 2019 → У Мінску стала больш маршрутак і перавозчыкаў

У Мінску стала больш маршрутак, якія працуюць у гарадской і прыгараднай зоне. Павялічылася і колькасць суб'ектаў гаспадарання, якія жадаюць займацца гэтым відам камерцыйнай дзейнасці. Пра гэта, падчас дня інфармавання ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама, паведаміў начальнік аддзела кантролю і дагаворнай працы ГП «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандр Лешчанка, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Па дадзеных на май 2018 г., да паслуг пасажыраў былі 572 машыны, якія належалі 67 перавозчыкам (сярод іх лічылася 61 юрыдычная асоба і 6 індывідуальных прадпрымальнікаў). Сёння на экспрэсных камерцыйных маршрутах працуюць 630 мікрааўтобусаў, якімі валодаюць 77 перавозчыкаў – 69 юрыдычных асоб і 8 ІП. 

Па словах А. Лешчанка, пераважная большасць экспрэсных мікрааўтобусаў, якія курсуюць у сталіцы і прыгарадзе, — маркі «Мэрсэдэс-Бенц», а сярэдні іх узрост – 5 гадоў. 

Колькасць маршрутаў за мінулы год змянілася нязначна. Калі ў маі мінулага года пасажыраў вазілі па 66 маршрутах (36 гарадскіх і 30 прыгарадных), то цяпер — па 69 (40 гарадскіх і 29 прыгарадных). Пры гэтым трэба мець на ўвазе, падкрэсліў начальнік аддзела, што за мінулы перыяд некаторыя маршруты закрываліся, іншыя адкрываліся.

— У бягучым годзе на конкурс на права выканання перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах было прадстаўлена 24 маршруты, — адзначыў спецыяліст. — Па выніках конкурсаў мы заключылі дагаворы з суб'ектамі гаспадарання на арганізацыю такіх перавозак па 8 маршрутах.

Акрамя гарадскіх і прыгарадных экспрэсных маршрутаў, у вядзенні ГП «Сталічны транспарт і сувязь» з 2018 г. знаходзяцца і некалькі міжгародніх: «Мінск-Віцебск», «Мінск-Столін», «Мінск-Асіповічы», «Мінск-Магілёў», «Мінск-Трабы».

Навіна прадстаўлена — Агенцтва 'Мiнск-Навiны'

Ctrl

Назад у рубрыку, паведаміць пра памылку



Навіны падобнай тэматыкі

Рух транспарту на пр. Дзяржынскага ў чэрвені зменіцца
У Мінску завяршаецца рамонт фасадаў жылых дамоў каля аб'ектаў II Еўрапейскіх гульняў
У Мінску на гэтым тыдні правядуць тры міні-кірмашы вакансій
Рух транспарту па праспекце Машэрава ў чэрвені часова зменяць
У буйных гандлёвых аб'ектах сталіцы 5 чэрвеня пройдуць акцыі, прысвечаныя ЗЛЖ
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020