Пн Аў Ср Чц Пц Сб Нд
 
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

3 чэрвеня 2019 → У буйных гандлёвых аб'ектах сталіцы 5 чэрвеня пройдуць акцыі, прысвечаныя ЗЛЖ

У Мінску 5 чэрвеня правядуць інфармацыйна-адукацыйную акцыю па прафілактыцы анкалагічных, эндакрыналагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў на тэрыторыі буйных гандлёвых аб'ектаў сталіцы, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на гарадскі цэнтр здароўя.

Жыхары Мінска змогуць вымераць ціск, рост, вагу, запоўніць анкеты з мэтай ранняга выяўлення сардэчна-сасудзістых захворванняў, атрымаць памяткі і буклеты па здаровым ладзе жыцця. Урачы правядуць асабістыя кансультацыі аб прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту і фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Акцыя будзе праведзеная на гандлёвых пляцоўках па адрасах: вул. Прытыцкага, 93, вул. Ташкенцкая, 10, вул. Гашкевіча, 3/2, вул. А. Кашавога, 8, вул. П. Мсціслаўца, 11; пр. Дзяржынскага, 106, пр. Пераможцаў, 65.

Падобныя мерапрыемствы пачалі арганізоўваць у Мінску больш за год таму. Акцыі, прысвечаныя ЗЛЖ, праводзілі кожную першую і трэцюю сераду месяца. Больш за 94 % удзельнікаў мерапрыемства, якія прайшлі абследаванне, выявілі, што знаходзяцца ў зоне рызыкі.

Захаваць сваё здароўе і падоўжыць жыццё можна, калі не паліць і не злоўжываць алкаголем, правільна харчавацца, весці актыўны лад жыцця, бываць больш на паветры, а таксама прывесці ў норму артэрыяльны ціск, кантраляваць узровень халестэрыну і цукру ў крыві.

Арганізатары акцыі — гарадскі цэнтр здароўя, Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Навіна прадстаўлена — Агенцтва 'Мiнск-Навiны'

Ctrl

Назад у рубрыку, паведаміць пра памылку



Навіны падобнай тэматыкі

Рух транспарту на пр. Дзяржынскага ў чэрвені зменіцца
У Мінску завяршаецца рамонт фасадаў жылых дамоў каля аб'ектаў II Еўрапейскіх гульняў
У Мінску на гэтым тыдні правядуць тры міні-кірмашы вакансій
Рух транспарту па праспекце Машэрава ў чэрвені часова зменяць
У Мінску стала больш маршрутак і перавозчыкаў
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020