Пн Аў Ср Чц Пц Сб Нд
 
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

4 чэрвеня 2019 → У Мінску завяршаецца рамонт фасадаў жылых дамоў каля аб'ектаў II Еўрапейскіх гульняў

 

Да правядзення II Еўрапейскіх гульняў запланавана адрамантаваць фасады, дахі, балконы і іншыя канструктыўныя элементы 407 шматкватэрных будынкаў, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Гаворка ідзе пра дамы, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ раёнаў і размешчаных на ўездах у горад, уздоўж маршрутаў руху ўдзельнікаў і заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў, велатрас, а таксама каля культурна-гістарычных і грамадска значных месцаў сталіцы, каля аб'ектаў, дзе будуць пражываць афіцыйныя дэлегацыі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і спартсмены, замежныя і іншагароднія валанцёры, вадзіцелі аўтобусаў, нацыянальныя суддзі па спорце, іншыя ўдзельнікі форуму.

— Працы ў гэтым кірунку пачаліся ў 2018 годзе: прыведзены ў парадак 236 жылых дамоў. На гэта выдаткавана 6,6 млн рублёў з гарадскога бюджэту, уключаючы наяўныя ў жыллёвых арганізацыях сродкі на правядзенне бягучага рамонту. Сёлета прадугледжаны рамонт фасадаў 171 будынка, у тым ліку трох — падчас капітальнага рамонту. Завяршыць мерапрыемства плануем да канца мая, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду і вытворчых пытаннях МГЖГ Цімафей Крэмез.

Таксама да спартыўнага форуму запланавана добраўпарадкаваць 258 дваровых тэрыторый, прылеглых да названых шматкватэрных дамоў. Комплексны падыход мае на ўвазе выкананне рамонту пакрыцця дваровых праездаў і тратуараў, вонкавых усходаў, кантэйнерных пляцовак, малых архітэктурных формаў, стварэнне дэкаратыўных кампазіцый, аднаўленне газонаў, абразанне дрэў і кустоў, знос аварыйных насаджэнняў.

Навіна прадстаўлена — Агенцтва 'Мiнск-Навiны'

Ctrl

Назад у рубрыку, паведаміць пра памылку



Навіны падобнай тэматыкі

Рух транспарту на пр. Дзяржынскага ў чэрвені зменіцца
У Мінску на гэтым тыдні правядуць тры міні-кірмашы вакансій
Рух транспарту па праспекце Машэрава ў чэрвені часова зменяць
У Мінску стала больш маршрутак і перавозчыкаў
У буйных гандлёвых аб'ектах сталіцы 5 чэрвеня пройдуць акцыі, прысвечаныя ЗЛЖ
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020