Галоўная / Звесткі пра арганізацыю

Пракуратура г. Мінска вул. Ракаўская 38
тэл.: +375 17 3742353


Гісторыя стварэння органаў пракуратуры горада Мінска

Пракуратура горада Мінска арганізавана 15 жніўня 1930 г. па ўказанні пракуратуры Саюза ССР. Да 1938 года пракуратура горада падпарадкоўвалася пракуратуры Беларускай ССР, а пазней – пракуратуры Мінскай вобласці.

У 1938 годзе ў горадзе Мінску з падначаленнем пракуратуры горада арганізаваны 3 раённыя пракуратуры: Сталінскага (2 лістапада 1961 г. перайменавана ў пракуратуру Заводскага раёна), Варашылаўскага (2 лістапада 1961 г. перайменавана ў пракуратуру Савецкага раёна) і Кагановіцкага (у 1957 годзе перайменавана ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна) раёнаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 мая 1947 года горад Мінск аднесены да гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання і на падставе загада Пракурора Беларускай ССР №128 ад 23 верасня гэтага года пракуратура горада Мінска разам з пракуратурамі Сталінскага, Варашылаўскага і Кагановіцкага раёнаў з 1 кастрычніка 1947 г. выйшла з падпарадкавання пракуратуры Мінскай вобласці і выдзелена ў самастойную адзінку з непасрэдным падпарадкаваннем пракуратуры Беларускай ССР.

У горадзе Мінску 1 чэрвеня 1951 г. утвораны яшчэ дзве пракуратуры – Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў, 25 жніўня 1969 г. – Першамайскага і Цэнтральнага, а 9 чэрвеня 1977 г. – Маскоўскага і Партызанскага раёнаў.

Задачы і напрамкі дзейнасці пракуратуры
(у адпаведнасці з арт.4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь")

Задачамі пракуратуры з’яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. У мэтах выканання гэтых задач пракуратура ажыццяўляе нагляд за:
  • дакладным i аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • выкананнем закона падчас дасудовай вытворчасці, пры вытворчасці папярэдняга следства і дазнання;
  • адпаведнасцю закону судовых пастаноў, а таксама за захаваннем заканадаўства пры іх выкананні;
  • выкананнем заканадаўства пры выкананні пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура каардынуе праваахоўную дзейнасць дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, а таксама дзейнасць па барацьбе са злачыннасцю іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасцю.

Пракуратура праводзіць папярэдняе следства ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Крымінальна -працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь і Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Дата абнаўлення інфармацыі — 20 снежаня 2019 года
Адказны за прадстаўленне інфармацыі — Пракуратура г. Мінска
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020