Галоўная / Звесткі пра арганізацыю

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама пр-т Незалежнасці 8, г. Мінск
тэл.: +375 17 2180175


Начальнік галоўнага ўпраўлення: пр. Незалежнасці, д.8, 220040,
г.Мінск, кабінет 213, тэлефон 37517 218 00 37

Аддзел гандлю і паслуг: пр. Незалежнасці, д. 8, 220040, г.Мінск, кабінеты 214, 215, 216, факс 37517 218 01 75
torgreestr@minsk.gov.by

Аддзел па кантролю за рэкламай і абароне правоў спажыўцоў: пл. Свабоды 8,
кабінеты 303, 304, 305

Абарона правоў спажыўцоў: пл. Свабоды 8, кабінет 303
тэл. / факс: +375 17 343 28 81
тэл.: +375 17 320 28 91

Кантроль за рэкламай: пл. Свабоды 8, кабінеты 304, 305
тэл. / факс +375 17 343 28 89
тэл.: +375 17 347 28 83

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама (далей – упраўленне) створана ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 28.03.2008 № 664 і з'яўляецца структурным падраздзяленнем Мінгарвыканкама. Упраўленне ўваходзіць у сістэму Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў і рэкламнай дзейнасці.

У сваёй дзейнасці ўпраўленне кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Мінгарвыканкама, распараджэннямі старшыні Мінгарвыканкама і Палажэннем аб галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, зацверджаным рашэннем Мінгарвыканкама ад 2017/12/14 № 4270.

У адпаведнасці з асноўнымі задачамі ўпраўленне, у склад якога ўваходзяць: аддзел гандлю і паслуг, аддзел па кантролю за рэкламай і абароне правоў спажыўцоў, ажыццяўляе наступныя функцыі:
  • удзельнічае ў распрацоўцы планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця г.Мінска, мэтавых праграм развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, развіцця рэкламнай дзейнасці з улікам нацыянальных інтарэсаў, распрацоўвае мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне аб'ёмаў тавараабароту, паляпшэнне фінансавага стану арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, стрымліванне неабгрунтаванага росту цэн (тарыфаў) і іх стабілізацыю;
  • забяспечвае рэалізацыю галіновых праграм развіцця гандлю і грамадскага харчавання;
  • распрацоўвае праекты рашэнняў Мінгарвыканкама па пытаннях арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, абароны правоў спажыўцоў, рэкламнай дзейнасці і рэгулявання цэн на тэрыторыі г.Мінску;
  • рыхтуе інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы аб стане спажывецкага рынку харчовых і нехарчовых тавараў для разгляду на пасяджэннях Мінгарвыканкама і калегіях Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь;
  • арганізуе і ўзгадняе правядзенне кірмашоў у г.Мінску;
  • удзельнічае ў правядзенні рэспубліканскіх кірмашоў;
  • удзельнічае ў распрацоўцы схем (праграм) развіцця і размяшчэння аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі г.Мінску;
  • вывучае попыт і кан'юнктуру спажывецкага рынку, вызначае патрэбнасці ў таварах, уносіць прапановы вытворцам тавараў па паляпшэнню якасці і пашырэнню асартыменту тавараў, неабходных насельніцтву, вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў;
  • арганізуе і праводзіць нарады, рабочыя сустрэчы арганізацый гандлю і прамысловасці па пытаннях пастаўкі тавараў, павышэння ўзроўня іх якасці і канкурэнтаздольнасці, удасканалення асартыменту;
  • прымае меры па напаўненню ўнутранага спажывецкага рынку г.Мінска таварамі айчыннай вытворчасці, завозу тавараў, якіх недастае, аказвае падтрымку арганізацыям у адшуканні дадатковых таварных рэсурсаў;
  • уносіць прапановы па ўзаемадзеянню з Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;
  • арганізуе ва ўстаноўленым парадку стварэнне стабілізацыйных фондаў тавараў на міжсезонны перыяд;
  • ажыццяўляе аператыўны кантроль за пастаяннай наяўнасцю ў гандлёвай сетцы г.Мінска айчынных тавараў, прымае меры па паляпшэнню абслугоўвання пакупнікоў, грамадзян, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • аналізуе выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва ў галіне гандлю і грамадскага харчавання;
  • праводзіць работу па ўдасканаленню арганізацыі і тэхналогіі грамадскага харчавання розных сацыяльных груп насельніцтва, каардынуе дзейнасць суб'ектаў грамадскага харчавання;
  • каардынуе дзейнасць структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама, адміністрацый раёнаў г.Мінска па абароне правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай, супрацоўнічае з аб'яднаннямі спажыўцоў;
  • ажыццяўляе кантроль у галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў, рэкламнай дзейнасці ад імя Мінгарвыканкама ва ўстаноўленым парадку, прымае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь меры па прыцягненню да адказнасці вінаватых;
  • забяспечвае накіраванне прадпісанняў вытворцам (прадаўцам, пастаўшчыкам, прадстаўнікам, выканаўцам, рамонтным арганізацыям) пры выяўленні выпадкаў парушэння правоў спажыўцоў; звяртаецца ў суд з іскам аб абароне правоў спажыўца;
  • ажыццяўляе меры па папярэджанню і спыненню фактаў неналежнай рэкламы, парушэння правоў спажыўцоў;
  • уносіць прапановы аб адмене або змяненнi прынятых адміністрацыямі раёнаў г.Мінска нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, бытавым абслугоўванні, абароне правоў спажыўцоў і рэкламе;
  • абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе адносіны ў галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, абароны правоў спажыўцоў, рэкламы, дзяржаўных закупак і рэгулявання цэн, распрацоўвае прапановы па яго ўдасканаленню і ўносіць іх ва ўстаноўленым парадку ў Мінгарвыканкам і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне цэнаўтварэння ў межах прадастаўленых Мінгарвыканкаму паўнамоцтваў шляхам ўзгаднення цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі), прымяняе іншыя прадугледжаныя заканадаўствам спосабы рэгулявання цэн (тарыфаў), а таксама ўносіць прапановы па ўсталяванні:
    • фіксаваных цэн (тарыфаў);
    • гранічных цэн (тарыфаў);
    • гранічных гандлёвых надбавак (скідак);
    • гранічных нарматываў рэнтабельнасці, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў рэгуляваную цану (тарыф);
  • прымае меры па развіццю і ўдасканаленню прагрэсіўных форм і метадаў арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання, ўкараненню навуковых распрацовак, павышэнню ўзроўня абслугоўвання насельнiцтва;
  • удзельнічае ў мерапрыемствах па развіццю і размяшчэнню гандлёвых аб'ектаў, рынкаў, гандлёвых цэнтраў, аб'ектаў грамадскага харчавання, размешчаных на тэрыторыі г.Мінска;
  • удзельнічае ў стварэнні інфармацыйных сістэм па пытаннях гандлёвай дзейнасці, грамадскага харчавання і аказвае суб'ектам гаспадарання інфармацыйныя і іншыя паслугі ва ўстаноўленым парадку;
  • праводзіць нарады, семінары, грамадскія агляды, конкурсы па пытаннях дзейнасці ў галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, абароне правоў спажыўцоў і рэкламе;
  • уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўзнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку прысваення ганаровых званняў калектывам і работнікам гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
  • аказвае кансультацыйную, метадычную дапамогу юрыдычным і фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення;
  • у адпаведнасці з заканадаўствам і рашэннямі Мінгарвыканкама ўдзельнічае ў кіраванні арганізацыямі гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці г.Мінска;
  • разглядае звароты і прапановы дзяржаўных органаў, суб'ектаў гаспадарання, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі, дэпутатаў і грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення, ажыццяўляе прыём грамадзян;
  • удзельнічае ў працы камісіі па інвестыцыйнай дзейнасці і разглядзе зваротаў інвестараў;
  • ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пералічаныя вышэй асноўныя функцыі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з падведамнымі падраздзяленнямі:
  • ГУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама» - гандаль і грамадскае харчаванне;
  • аддзелы гандлю і паслуг адміністрацый раёнаў г.Мінска.
Паважаны наведвальнік!
Вы можаце накіраваць электронныя звароты
праз рубрыку «Электронныя звароты», выбраўшы адрасата «Мінгарвыканкам».

  • пр-т Незалежнасці 8, г. Мінск
  • +375 17 2180175, факс: +375 17 2180298
  • torgreestr@minsk.gov.by
Дата абнаўлення інфармацыі — 30 жнівеня 2019 года
Адказны за прадстаўленне інфармацыі — Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама
Распрацоўка і суправаджэнне КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» © 2001—2020