Віктар Копач. . 1970 г.н.
«Стан». 1996.
Мармур.

Характэрная пластыка, выразная дынаміка, нязменная фігуратыўнасць прысутнічаюць у скульптрах Віктара Копача, аднак яго творчасць развіваецца ў бок умоўнасці, трансфармацыі да асацыятыўна-знакавых вобразаў.

У сваёй рабоце «Стан» аўтар эксперыментуе з жаночай фігурай, дамагаецца пяшчотнасці, «жывой пластычнасці». Мастак тонка адчувае прыроду камня, яго ўнутраны патэнцыял. Скульптура яго кранальная, аб’ёмы жывыя.

Вольга Рыбчынская