Валерый Шкаруба. 1957 г.н.
«Да ўсходу». 2006.
Палатно, алей.

Валерый Шкаруба – адзін з найбольш яркіх і цікавых беларускіх пейзажыстаў. Мастацтвазнаўцы лічаць яго прадаўжальнікам традыцый рэалістычнага, лірычнага краявіду ХХ стагоддзя. Героі яго работ – таямнічы лес, заснежаныя палі, всяковыя пралескі, дарогі Беларусі. Скрупулёзная тэхніка, лесіроўка, тонкая прапрацоўка формы, гарманічнасць у свеце і колеры з’яўляжцца складальнікамі манеры мастака. Пейзаж становіцца для Валерыя Шкарубы магчымасцю выкаявіць сябе, свае адчуванні і ідэі. Мастак любіць памежныя станы ў прыродзе: восень, вясна, вечар, час перад узыходам. У прадстаўленай карціне «Да ўсходу» пераход ад ночы да раніцы, ад месяца да сонца, нараджэнне новага дня ў аўтара вельмі спакойныя і лёгкія, гэты пераломны этап мастак адлюстроўвае філасофскі, настройвае на медытатыўны лад. Адчуванне руху, дынамічнасць кампазіцыі надае белая дыяганаль ветру, якая аб’ядноўвае спрадвечных антаганістаў -- неба і зямлю.

Вольга Рыбчынская