Ответы на электронные обращения,
носящие массовый характер
На якой падставе грамадзянам прыходзяць інфармацыйныя паведамленні пра перапіс насельніцтва на асабісты нумар тэлефона толькі на рускай мове? Ці з’яўляецца дадзены факт парушэннем артыкула 9.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях?
У Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце разгледжаны электронныя звароты грамадзян па пытанні прыцягнення супрацоўнiкаў Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне артыкула 9.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Інфармуем аб тым, што пажаданні заяўнікаў па выкарыстанню беларускай мовы пры накіраванні інфармацыйных паведамленняў, накіраваны ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Паведамляем, што ў адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская.
Зыходзячы з вышэйсказанага, у дзеяннях супрацоўнiкаў Нацыянальнага статыстычнага камітэту не ўгледжваюцца парушэннi дзеючага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц» (далей - Закон) заяўнікі маюць права абскардзіць адказ на звароты у суд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
На падставе пункту 7 артыкула 25 Закона адказ на звароты падлягае апублікаванню на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.
Ответственный за рубрику: Управление по работе с обращениями
граждан и юридических лиц Мингорисполкома