|
ЗАРЕГИСТРИРОВАНО
В Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь
16 ноября 2004 г. № 9/3797 |
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2003 года "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2004 год " у частцы пакрыцця затрат транспартных арганізацый, ажыццяўляючых гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Зацвердзіць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:
1.1. у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро - у памеры 360 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 180 рублёў за адну паездку;
1.2.у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 720 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 360 рублёў за адну паездку.
- Права ільготнага праезду на ўcix відах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
- Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 40 рублёў да зацверджанага тарыфу.
- Зацвердзіць кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.
- Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінсктранс" (Cacнoўcкi У .Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджавання білетнай прадукцыі на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання праз кіёскі мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялізаваныя білетныя касы, на дыспетчарскіх пунктах, вадзіцелямі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскімі распаўсюджвальнікамі;
5.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкі масавай інфармацыі i на транспарце;
5.3. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
- Гандлёвыя арганізацыі незалежна ад формы уласнасці распаўсюджваюць білетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам "Мінсктранс" дагавораў.
- Прызнаць страціўшымі сілу:
- рашэнне Mінскara гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 ліпеня 2004г. № 1350 "Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 113, 9/3525);
- рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 10 верасня 2004 г. № 1865 "Аб унясенні змяненняў у рашенне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 ліпеня 2004 г. №1350" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 147, 9/3677).
- Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на першага намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Анфімава Л.В.
- Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 20 літапада 2004 г.
|
Дадатак да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
ад 16.11.2004 №2279 |
Кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання
№ п/п |
Віды білетаў |
Месячныя |
Дэкадныя |
100% |
50 % |
100% |
50% |
1 |
На АДЗІН від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай,метро) |
16200 |
8100 |
5680 |
2840 |
2 |
ЭКСПРЭСНЫ аўтобус |
21600 |
10800 |
7580 |
3790 |
3 |
На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус) |
21600 |
10800 |
7580 |
3790 |
4 |
НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) |
25200 |
12600 |
8840 |
4420 |
|