Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Новы праезд у квартале вулiц Ульянаўскай - Чырвонаармейскай -
Кастрычнiцкай на ўчастку ад вулiцы Ленiна да развiлкi вулiц Смаленс-
кай - Аранскай - Партызанскага праспекта лiчыць працягам вулiцы Ленiна
i надалей называць яго "вулiца Ленiна".
2. Новай вулiцы № 7 малапавярховай забудовы ў жылым раёне Вялiкая
Сляпянка прысвоiць iмя вядомага вучонага i грамадскага дзеяча Iгната
Дамейкi i надалей называць яе "вулiца iмя Iгната Дамейкi".
3. Новай вулiцы № 8 малапавярховай забудовы ў жылым раёне Вялiкая
Сляпянка прысвоiць iмя вядомага беларускага асветнiка Бранiслава Та-
рашкевiча i надалей называць яе "вулiца iмя Бранiслава Тарашкевiча".
4. Новай вулiцы № 9 малапавярховай забудовы ў жылым раёне Вялiкая
Сляпянка прысвоiць iмя беларускага паэта Паўлюка Труса i надалей назы-
ваць яе "вулiца iмя Паўлюка Труса".
5. Дзяржаўнаму унiтарнаму прадпрыемству "Галаўнае вытворчае
ўпраўленне жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкома" (Лук'яновiч Л.М.) вы-
рабiць аншлагi з назвамi вулiц на беларускай мове ў строгай адпавед-
насцi па свайму зместу з дадзеным рашэннем, а таксама нумарныя знакi
на дамы.
6. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намес-
нiка старшынi гарвыканкома Пятрушына М.А. |