Решение №657 от 21.04.2005
У мэтах увекавечання памяці Героя Савецкага Саюза Кулагіна Андрэя Міхайлавіча
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць на доме № 80 па пр. Ф.Скарыны ў г. Мінску, дзе жыў Кулагін
А.М., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'У гэтым доме
жыў Герой Савецкага Саюза, лётчык-знішчальнік Андрэй Міхайлавіч Кулагін
(4.10.1921-20.08.1980)'.
- Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.)
да 30 красавіка 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай
дошкі на доме.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў
В.В.) да 30 красавіка 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве
'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.
- Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец
А.В.) да 25 чэрвеня 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да
30 жніўня 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай
дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага
мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да
4 верасня 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.
- Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў,
выдзеленых на гэтыя мэты камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.
- УП 'ЖРЭА Першамайскага раёна г. Мінска'(Аўраменка А.С.) прыняць
мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне.
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
гарвыканкома Пятрушына М.А.
|