Решение №848 от 19.05.2005
У мэтах увекавечання памяці Героя Савецкага Саюза Волгіна Васіля Лявонцьевіча
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць на доме № 69 па вул. Якуба Коласа ў г. Мінску, дзе жыў Волгін
В.Л., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'У гэтым доме
жыў Герой Савецкага Саюза генерал-майор авіяцыі Волгін Васіль Лявонцьевіч'.
- Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.)
да 25 мая 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі
на доме.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў
В.В.) да 25 мая 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве
'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.
- Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец
А.В.) да 20 ліпеня 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 25
верасня 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай
дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага
мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да
30 верасня 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.
- Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў,
выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.
- Замацаваць дошку за УП 'ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска' на праве
гаспадарчага распараджэння.
- УП 'ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска' (Хамянок М.М.) прыняць ва
ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне.
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
гарвыканкома Пятрушына М.А.
|