Решение №1422 от 18.08.2005
У сувязі з нездавальняючым станам мемарыяльных дошак памяці П.М. Машэрава, М.П.
Дразда, І.Дз. Варвашэні і мемарыяльнага знака па вул. Іерусалімскай Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў
В.В.) да 20 верасня 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве
'Скульптурны камбінат' на рэстаўрацыю мемарыяльных дошак і знака.
- Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.)
да 20 верасня 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльных
дошак і знака.
- Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец
А.В.) да 20 снежня 2005 г. выканаць рэстаўрацыю мемарыяльных дошак і знака.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да
30 снежня 2005 г. устанавіць мемарыяльныя дошкі і знак.
- Выдаткі на рэстаўрацыю і ўстаноўку мемарыяльных дошак і знака правесці
за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты камунальнаму унітарнаму прадпрыемству
'Мінскгарафармленне'.
- УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Русак Л.Л.) прыняць у
гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку памяці Н.П. Дразда і мемарыяльны
знак па вул. Іерусалімскай; УП 'ЖРЭА Заводскага раёна г. Мінска'
(Севярын А.В.) - мемарыяльную дошку памяці І.Дз. Варвашэні; УП 'ЖРЭА
Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.) - мемарыяльную дошку памяці
П.М. Машэрава.
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
гарвыканкома Пятрушына М.А.
|