|
ЗАРЕГИСТРИРОВАНО
В Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь
9 января 2007 г. № 9/5980
|
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. '0б
административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального
устройства Республики Беларусь' Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
- Новай вуліцы № 4 у квартале малапавярховай забудовы ў раёне Цнянскага
водасховішча ў г. Мінску прысвоіць найменаванне Лучайская і надалей называць
яе 'вуліца Лучайская (улица Лучайская)'.
- Безназоўнаму скверу на рагу вуліц Кісялёва і Старавіленскай прысвоіць
назву 'Сцяпанаўскі сад' і надалей называць яго 'Сцяпанаўскі
сад (Степановский сад)'.
- Безназоўнаму скверу на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай прысвоіць
назву 'Старажоўскі сквер' і надалей называць яго 'Старажоўскі
сквер (Сторожевский сквер)'.
- Безназоўнаму скверу на рагу вуліц Варанянскага і Ляўкова прысвоіць назву
'сквер Сенажаны' (назва раёна ў XIX ст.) і надалей называць яго
'сквер Сенажаны (сквер Сеножаны)'.
- Безназоўнаму скверу ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы паміж вуліцамі Судмаліса,
Планёрнай, Партызанскім праспектам і завулкам Клумава прысвоіць назву 'Антонаўскі
парк' і надалей называць яго 'Антонаўскі парк (Антоновский парк)'.
- Безназоўнаму скверу паміж вуліцамі Ленінградскай, Свярдлова і Кірава прысвоіць
назву 'Міхайлаўскi сквер' і надалей называць яго 'Міхайлаўскі
сквер (Михайловский сквер)'.
- Безназоўнаму парку паміж вуліцамі Прытыцкага, Глебкі і Матусевіча прысвоіць
назву парк Цівалі і надалей называць яго 'парк Цівалі (парк Тиволи)'.
- Безназоўнай пляцоўцы паміж вуліцай Чарвякова і Старавіленскім трактам
прысвоіць назву Пярэспенскі сквер і надалей называць яе 'Пярэспенскі
сквер (Переспенский сквер)'.
- У мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя назвы наступным
новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска:
- мікрараёну, які праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага. МКАД і
чыгункі Мінск-Брэст (будаўнічая назва - 'мікрараён Дружба'),
прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён
Брылевічы (Брилевичи)';
- мікрараёну, які праектуецца ў раёне былога ваеннага гарадка за Уруччам
на праспекце Незалежнасці (будаўнічая назва - мікрараён 'Усходні')
прысвоіць назву мікрараён 'Вялікі лес' і надалей называць
яго 'мікрараён Вялікі лес (Великий лес)';
- мікрараёну, які праектуецца ў раёне праспекта Пераможцаў (будаўнічая
назва - мікрараён Лябяжы), прысвоіць назву мікрараён Ржавец і надалей
называць яго 'мікрараён Ржавец (Ржавец)';
- мікрараёну, які праектуецца ў раёне паміж вуліцамі Калеснікава, Матусевіча
і праездам Масюкоўшчына (будаўнічая назва - мікрараён Масюкоўшчына-3,4,5)
прысвоіць назву мікрараён Дамброўка існаваў і надалей называць яго 'мікрараён
Дамброўка (Домбровка)'.
- Даручыць камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома пры
падрыхтоўцы праектаў забудовы новых мікрараёнаў і сквераў прысваенне іх
назваў выносіць на разгледжаннеКамісіі па найменаванні і перайменаванні
праспектаў, вуліц, плошчаў і
іншых састаўных частак г. Мінска.
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву
В.Р. і пастаянную камісію Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыі,
навуцы, культуры і спорту.
|