У мэтах увекавечання памяці Героя Сацыялістычнай
Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Дубоўскага Канстанціна Мікалаевіча
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць на доме № 24 на вул. Нававіленскай ў г. Мінску, дзе жыў Дубоўскі
К.М., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:
'У гэтым доме жыў Герой Сацыялістычнай Працы, удзельнік Вялікай Айчыннай
вайны Дубоўскі Канстанцін Мікалаевіч'.
- Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):
2.1. ва ўстаноўленым парадку заказаць за кошт сродкаў бюджэту г. Мінска,
прадугледжаных на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай
дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння;
2.2. пасля выканання работ, названых у падпункце 2.1 сапраўднага пункта,
перадаць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне
УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.).
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
гарвыканкома Ціцянкова М.С.
|