Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Аднавіць мемарыяльную дошку памяці ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Панфілава І.В. на доме № 1/26 па вул. Панфілава з тэкстам наступнага зместу:
'Улица названа именем Героя Советского Союза, генерал-майора Панфилова
Ивана Васильевича. В Великую Отечественную войну отличился при разгроме
немецко-фашистских войск под Москвой'.
- Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):
2.1. ва ўстаноўленым парадку заказаць за кошт сродкаў бюджэту г. Мінска,
прадугледжаных на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай
дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння;
2.2. пасля выканання работ, названых у падпункце 2.1 сапраўднага пункта,
перадаць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае веданне
УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Кудрэвіч І.А.).
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
гарвыканкома Ціцянкова М.С.
|