У мэтах увекавечання памяці Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай
вайны Глебава Міхаіла Максімавіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць на доме № 9 па вул. Раманаўская слабада ў г. Мінску, дзе жыў
Глебаў М.М., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'У гэтым
доме з 1975 па 2001 гг. жыў Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай
вайны, лётчык Глебаў Міхаіл Максімавіч'.
- Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):
2.1. ва ўстаноўленым парадку заказаць за кошт сродкаў бюджэту г. Мінска,
прадугледжаных на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай
дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння;
2.2. пасля выканання работ, названых у падпункце 2.1 сапраўднага пункта,
перадаць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае веданне
УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Кудрэвіч І.А.).
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
гарвыканкома Ціцянкова М.С.
|