У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі
Беларусь ад 5 мая 1998 года 'Об административно-территориальном делении и порядке
решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь',
праектам плана забудовы мікрараёнаў № 1 і № 5 (жылы раён Каменная горка) Мінскі
гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
- Праектуемай вуліцы № 1 на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да праектуемай
вуліцы № 3 надаць назву 'вуліца Каменнагорская' ('улица Каменногорская')
па назвам мікрараёна і існуючай вёскі Каменная горка;
- Праектуемай вуліцы № 2 на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да праектуемай
вуліцы № 3 надаць назву 'вуліца Нёманская' ('улица Неманская'), у гонар
беларускай ракі Нёман;
- Праектуемай вуліцы № 3 на ўчастку ад вуліцы Матусевіча да праектуемай
вуліцы № 1 надаць назву 'вуліца Казіміраўская' ('улица Казимировская').
На месцы былога населенага пункта Казімірава.
- Безназоўнаму праезду ў мікрараёне Кунцаўшчына, які злучае вуліцы Прытыцкага,
Матусевіча і новы мікрараён Дамброўскі, надаць імя 'вуліца Дамброўская'
('улица Домбровская').
- Вуліцы, якая праектуецца ў квартале жылой забудовы на ўчастку ад вуліцы
Янкоўскага да вуліцы Гарэцкага, надаць імя народнага артыста СССР, Героя
Сацыялістычнай Працы, выдатнага дзеяча харавога мастацтва Рыгора Шырмы і
надалей называць яе 'вуліца Рыгора Шырмы' ('улица Григория Ширмы').
- Безназоўнаму скверу па вуліцах Чыгуначная - Мініна надаць імя чатыры разы
Героя Савецкага Саюза, маршала Г.К. Жукава і надалей называць яго 'сквер
Георгія Канстанцінавіча Жукава' ('сквер Георгия Константиновича Жукова').
- Безназоўнаму скверу па вуліцы Берасцянская надаць імя 'сквер горада -
пабраціма Чанчунь' ('сквер города - побратима Чанчунь').
- Безназоўнаму скверу на скрыжаванні вуліц Захарава - Першамайская надаць
імя Нацыянальнага Героя Венесуэлы Сымона Балівара і надалей называць яго
'сквер імя Сымона Балівара' ('сквер имени Симона Боливара').
- Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
- Сапраўднае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце 'Минский курьер' .
|