На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць гранiчныя максiмальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за адзiн кiламетр праезду:
1.1. на звычайных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 102,0 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 106,0 рубля;
1.2. на хуткасных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 132,6 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 137,8 рубля;
1.3. на дадатковых рэйсах:
у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 137,7 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 143,1 рубля;
1.4. на экспрэсных маршрутах, у тым лiку абслугоўваемых аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг:
у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 153,0 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 159,0 рубля.
- Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамібільныя перавозкі багажу і (ці) ручной паклажы ў рэгулярных зносінах за адзiн кiламетр правозу:
2.1. за кожнае маламернае месца багажу ці ручной паклажы - у памеры 8,6 рубля;
2.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу ці ручной паклажы - у памеры 17,2 рубля;
2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу ці ручной паклажы - у памеры 34,4 рубля.
- Юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і (ці) ручной паклажы ў рэгулярных зносінах, з улікам кан'юнктуры рынку самастойна ўстанаўліваюць пэўны ўзровень тарыфаў на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і (ці) ручной паклажы ў рэгулярных зносінах, якія не перавышаюць гранічны максімальны узровень тарыфаў, устаноўлены у пунктах 1 і 2 дадзенага рашэння.
- Плата за перавозку пасажыра разлiчваецца памнажэннем прымяняемых тарыфаў на адлегласць паездкi i акругляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
- Плата за перавозку багажу і (ці) ручной паклажы разлiчваецца памнажэннем прымяняемых тарыфаў на адлегласць яго (яе) правозу i акругляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
- Камунальнаму транспартнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс":
6.1. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi i правозу багажу і (ці) ручной паклажы ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн;
6.2. папярэдне, але не пазней чым за адзін дзень, інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і (ці) ручной паклажы ў рэгулярных зносінах.
- Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 30 кастрычніка 2008 г. № 2593 "Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 267, 9/19449).
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.
- Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце "Минский курьер".
- Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.