Аб прысваенні найменаванняў новым вуліцам і перайменаванні вуліцы Гандлёвай у г. Мінску
Решения 25-го созыва № 294/18/25 - 17 марта 2010
На падставе часткі сёмай артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкоўвання Рэспублікі Беларусь" Мінскі гарадскі савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
Надаць праектуемай вуліцы № 13 у мікрараёне "Сокал" на ўчастку каля вуліцы Кірэева імя Героя Савецкага Саюза Грызадубавай В.С. і надалей называць яе "вуліцай Грызадубавай" (улицей Гризодубовой);
Надаць праектуемай вуліцы, якая з'яўляецца працягам вуліцы Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага - Адоеўскага, імя Ефрасінні Полацкай і надалей называць яе "вуліцай Ефрасінні Полацкай" ("улицей Ефросиньи Полоцкой");
Перайменаваць вуліцу Гандлёвую ў вуліцу Зыбіцкую і надалей называць яе "вуліцай Зыбіцкай" ("улицей Зыбицкой").
Дадзенае рашэнне падлягае афіцыйнаму апублікаванню ў газеце "Мінскі кур'ер".
Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.