На падставе пункта другога артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года "О наименованиях географических объектов" Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
- Прысвоіць найменаванні састаўным часткам г.Мінска:
4-е транспартнае кола Мінска на участку ад праспекта Дзяржынскага да пуцеправода праз чыгунку Мінск-Брэст найменаваць вуліцай Чурлёніса і надалей называць яе "вуліца Чурлёніса" ("улица Чюрлёниса");
праектуемую вуліцу на участку ад 4-га транспартнага кола (вуліца Чурлёніса) да вуліцы Сямашкі найменаваць Каралінскі праезд і надалей называць яе "Каралінскі праезд" ("Каролинский проезд");
праектуемы мікрараён Паўночны -7 найменаваць мікрараёнам Даўгінаўскім і надалей называць яго "мікрараён Даўгінаўскі" ("микрорайон Долгиновский");
найменаваць новыя вуліцы у праектуемых мікрараёнах Паўночны -1, -2:
праектуемую вуліцу № 5 найменаваць вуліцай Івана Хруцкага і надалей называць яе "вуліца Івана Хруцкага" ("улица Ивана Хруцкого");
праектуемую вуліцу № 6 найменаваць вуліцай Уладзіміра Дубоўкі і надалей называць яе "вуліца Уладзіміра Дубоўкі" ("улица Владимира Дубовки");
праектуемую вуліцу № 8 найменаваць вуліцай Пятра Сергіевіча і надалей называць яе "вуліца Пятра Сергіевіча" ("улица Петра Сергиевича");
праектуемую вуліцу № 9 найменаваць вуліцай Яна Баршчэўскага і надалей называць яе "вуліца Яна Баршчэўскага" ("улица Яна Борщевского");
праектуемую вуліцу № 16 найменаваць вуліцай Генадзія Цітовіча і надалей называць яе "вуліца Генадзія Цітовіча" ("улица Геннадия Цитовича");
праектуемую вуліцу № 17 найменаваць вуліцай Івана Навуменкі і надалей называць яе "вуліца Івана Навуменкі" ("улица Ивана Науменко");
найменаваць безыменныя праезды, на якіх няма будынкаў:
праезд пад пуцеправодам праспекта Жукава на участку ад вуліцы Брылеўскай да вуліцы Казінца найменаваць вуліцай Вірскай і надалей называць яго "вуліца Вірская" ("улица Вирская");
праезд паміж вуліцамі Францыска Скарыны і Парніковай найменаваць Дачным праездам і надалей называць яго "Дачны праезд" ("Дачный проезд");
праезд паміж вуліцай Ваўпшасава і Геалагічным завулкам найменаваць Геалагічным праездам і надалей называць яго "Геалагічны праезд" ("Геологический проезд");
праезд паміж вуліцай Карвата і безыменным (Геалагічным) праездам найменаваць Лесапаркавай вуліцай і надалей называць яго "Лесапаркавая вуліца" ("Лесопарковая улица");
праезд паміж праспектам Пераможцаў і комплексам Дразды найменаваць праездам Дразды і надалей называць яго "праезд Дразды" ("проезд Дрозды");
праезд паміж вуліцай Свіслацкай і Прамысловым завулкам найменаваць Свіслацкім завулкам і надалей называць яго "Свіслацкі завулак" ("Свислочский переулок");
праезд паміж вуліцамі Свіслацкай і Інжынернай найменаваць Інжынерным завулкам і надалей называць яго "Інжынерны завулак" ("Инженерный переулок").
- Дадзенае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце "Минский курьер".
- Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.